From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэ́й Гена́дзевіч Яго́раў (нар. 4 красавіка 1979 году, Горадня) — беларускі палітоляг і мэтадоляг(ru), грамадзкі дзеяч. Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі (Менск)[2], кіраўнік Рады Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь»(be)[3][4], сябра Рады Экалягічнага таварыства «Зялёная сетка»(be)[5]. У 2013—2015 гадах зьяўляўся нацыянальным каардынатарам Форуму грамадзянскай супольнасьці(en) Ўсходняга партнэрства (ФГС УП) па Беларусі[3], у 2014—2015 гадах — сустаршынём Кіруючага камітэту ФГС УП[3][6].
Андрэй Генадзевіч Ягораў | |
Дата нараджэньня | 4 красавіка 1979 (45 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Горадня, Беларусь |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | палітоляг, грамадзкі дзяяч |
Навуковая сфэра | постсавецкія трансфармацыі, дасьледаваньні грамадзянскай супольнасьці, эўрапейскія дасьледаваньні; СМД-мэтадалёгія(ru) |
Месца працы | Цэнтар эўрапейскай трансфармацыі |
Вядомы як | палітоляг, аналітык, мэтадоляг(ru); грамадзкі дзяяч |
Сябра ў | Каардынацыйная рада другога складу[d] і Каардынацыйная рада трэцяга складу[d][1] |
Сайт | Цэнтар эўрапейскай трансфармацыі |
Нарадзіўся ў Горадні[3], гадаваўся ў Мікашэвічах (Берасьцейская вобласьць)[7].
У 1996 годзе скончыў сярэднюю школу з залатым мэдалём[7].
У 1997—2002 гадах вучыўся на аддзяленьні паліталёгіі юрыдычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ) па спэцыяльнасьці «Юрыст-палітоляг», атрымаў дыплём бакаляўра па паліталёгіі[3][7][8].
У 1999—2002 гадах, паралельна вучобе ў БДУ, навучаўся ў Беларускім калегіюме па спэцыяльнасьці «Журналіст»[7][8][9].
У 2002—2003 гадах вучыўся ў магістратуры юрыдычнага факультэту БДУ, пасьпяхова абараніў дысэртацыю на суісканьне навуковай ступені магістра палітычных навук[2][7][8]. У 2003—2005 гадах вучыўся ў асьпірантуры таго ж факультэту[7][9].
У галіне палітычных дасьледаваньняў працуе зь 2001 году[2].
Сфэра дзейнасьці: палітычная аналітыка й палітычныя дасьледаваньні (трансфармацыя постсавецкай прасторы, грамадзянская супольнасьць, палітычныя трансфармацыі ў Беларусі й рэгіёне Ўсходняга партнэрства, эўрапейскія дасьледаваньні)[2][10].
Зьяўляецца аўтарам і суаўтарам распрацовак і стратэгічных прапановаў па разьвіцьці Форуму грамадзянскай супольнасьці(en) Ўсходняга партнэрства[11][12][13][14], стратэгіі дзеяньняў дэмакратычных сілаў Беларусі зь мэтай дасягненьня імі рэальнага ўдзелу ў кіраваньні дзяржаваю[7][15], ініцыятывы ЭЗ «Эўрапейскі дыялёг па мадэрнізацыі зь беларускім грамадзтвам»[16][17][18], а таксама публікацыяў па тэмах сацыяльна-палітычнага разьвіцьця Беларусі, беларуска-эўрапейскіх адносінаў, Усходняга партнэрства, грамадзянскай супольнасьці й інш.[3][19]
У сакавіку 2010 году заснаваў і ўзначаліў Цэнтар эўрапейскай трансфармацыі — аналітычны цэнтар (па-ангельску: think tank), які ўваходзіць у структуру Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь»(be)[2][20][21].
Зьяўляецца адным з заснавальнікаў спэцыялізаванага часопісу па палітычных навуках у Беларусі «Палітычная сфэра» (Менск, ISSN 1819-3625), займаў пасаду намесьніка галоўнага рэдактара[2][7][9], уваходзіць у склад Рэдакцыйнай рады часопісу[22].
Да канаца 2009 году быў штатным выкладчыкам дэпартамэнту палітычных навукаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Вільня), прыняў удзел у страйку выкладчыкаў дэпартамэнту, якія пратэставалі супраць парушэньня кіраўніцтвам унівэрсытэту акадэмічных свободаў[23][24].
Зьяўляецца аўтарам і суаўтарам шматлікіх распрацовак, дасьледаваньняў і публікацыяў па тэмах сацыяльна-палітычнага разьвіцьця Беларусі, беларуска-эўрапейскіх адносінаў, Усходняга партнэрства, грамадзянскай супольнасьці й інш.[3]
У 2000—2002 гадах наведваў сэмінары філёзафа й мэтадоляга У. Мацкевіча[7][9].
У пачатку 2005 году прайшоў гульнятэхнічную(ru) падрыхтоўку й у якасьці гульнятэхніка ўзяў удзел у арганізацыйна-дзейнаснай гульні(ru) (АДГ) «Распрацоўка пераможнай стратэгіі для Беларусі: сцэніраваньне, праектаваньне й праграмаваньне» (сакавік 2005 году, Кіеў), кіраўніцтва якой ажыцьцяўляў У. Мацкевіч[7][9][25].
Пачынаючы з 2005 году, уваходзіць у другі склад удзельнікаў Агенцыі гуманітарных тэхналёгіяў (АГТ, Менск)[7], становіцца экспэртам і кіраўніком аналітычнай групы АГТ, зьяўляецца сталым удзельнікам Менскага мэтадалягічнага сэмінару й арганізацыйна-дзейнасных гульняў, якія праводзяцца АГТ[9][10][26].
Зьяўляўся кіраўніком АД-гульняў: «Грамадзянская адукацыя: працяг або пачатак» (сакавік 2007 году, Гётынген, Нямеччына)[27] й «Лятучы ўнівэрсіытэт у Беларусі: кіраваньне развіцьцём» (студзень 2012 году, Гётынген, Нямеччына)[28].
Грунтуючыся на вопыце ўдзелу, арганізацыі й правядзеньня АДГ, у суаўтарстве зь Т. Вадалажскай, напісаў кнігу «Организационно-деятельностные игры. Популярное введение»[29] (Мн., 2008. — ISBN 978-987-6800-75-0).
Уваходзіць у склад Калегіюму Лятучага ўнівэрсытэту[30].
У межах Лятучага ўнівэрсытэту чытае аўтарскія курсы: «Тэхналёгіі кіраваньня будучыняй: разьвіцьцё, праектаваньне, праграмаваньне» (2011—2013)[31][32], «Тэорыя дзейнасьці: разьвіцьцё, праектаваньне, праграмаваньне» (2013—2014)[33], а таксама ў 2011—2012 гадах кіраваў Школай гульнятэхнікаў[34].
У гады студэнцтва быў удзельнікам беларускай спартова-патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён»[9], таксама аказваў прававую дапамогу ў якасьці юрыста Праваабарончага цэнтру «Вясна»[9].
У 2000—2003 гадах удзельнічаў у дзейнасьці моладзевага руху «Зубр»[9].
У 2006 годзе аказваў садзейнічаньне правядзеньню акцыі «Пост-галадоўка» па абароне будынку Царквы хрысьціян поўнага Эвангельля «Новае жыцьцё» (Менск)[35], быў сябрам грамадзянскай рады па абароне царквы[36].
З моманту абвяшчэньня ініцыятывы ЭЗ «Усходняе партнэрства» прымае актыўны ўдзел у дзейнасьці Форуму грамадзянскай супольнасьці(en) (ФГС УП) на нацыянальным і міжнародным узроўнях:
У межах рэалізацыі першай фазы ініцыятывы ЭЗ «Эўрапейскі дыялёг па мадэрнізацыі зь беларускім грамадзтвам» (ЭДМ) зьяўляўся каардынатарам 1-й экспэртнай групы[50]; пасьля пераводу ЭДМ у фармат праекту «Рэфорум» у ліпені 2014 году ўвайшоў у склад Рады праекту ў якасьці прадстаўніка каардынатараў першай фазы ЭДМ[51][52].
Зьяўляецца ўдзельнікам Спэцыяльнай камісіі (Ad Hoc Commission), якая дзейнічае на базе Беларускай нацыянальнай плятформы ФГС УП і ажыцьцяўляе кантроль за імплемэнтацыяй «Дарожнай мапы па правядзеньні Беларусьсю рэформы сыстэмы вышэйшай адукацыі» ў межах далучэньня Рэспублікі Беларусь да Балёнскага працэсу[53].
З пачатку 2016 году — сябра Рады Экалягічнага таварыства «Зялёная сетка»(be)[5].
13 чэрвеня 2016 году падчас агульнага сходу Міжнароднага кансорцыюму «ЭўраБеларусь»(be) быў абраны ў склад Рады кансорцыюму, а таксама яе новым кіраўніком, зьмяніўшы на гэтай пасадзе У. Мацкевіча[3][4].
13 сакавіка 2023 году абраны сьпікерам абноўленай Каардынацыйнай рады[54].
Жанаты, мае сына[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.