From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Уладзімеравіч Ягораў (нар. 16 сьнежня 1969, Новасакольнікі(be), Пскоўская вобласьць, РСФСР, СССР) — беларускі юрыст рэжыму Лукашэнкі, доктар юрыдычных навук. Рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту з 2021 году, Фігурант Чорнага сьпісу Эўразьвязу, санкцыйных сьпісаў шэрагу іншых краінаў.
Аляксей Ягораў | |
Дата нараджэньня | 16 сьнежня 1969[1] (54 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | юрыст, выкладчык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук[d] (2020) |
Узнагароды |
У 1990—1995 гадох навучаўся ва Ўкраінскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі(be) па спэцыяльнасці «Правазнаўства», атрымаў кваліфікацыю «Юрыст». У 1995—1997 гадох працаваў у Віцебскай філіі Міжнароднага ўнівэрсітэту МІПСА(be): загадчыкам катэдры прававых дысцыплінаў, дэканам юрыдычнага факультэту. У 1997—2014 гадох працаваў у Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце: старшым выкладчыкам катэдры правазнаўства, в.а. дэкану юрыдычнага факультэту. У 1999 годзе абараніў дысэртацыю кандыдату юрыдычных навук. У 2000—2014 гадох дэкан юрыдычнага факультэту Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
У 2014–2020 гадох рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя П.М. Машэрава. 29 ліпеня 2021 году прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту[3].
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага скліканьня, намесьнік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве ПП НС[4].
Ягораў абраны чальцом-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі параўнальнага права (Парыж), зьяўляецца чальцом кваліфікацыйнай калегіі Віцебскага абласнога суду, старшынёю рады віцебскага абласнога адзьдзяленьня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў, ляўрэатам юрыдычнай прэміі «Феміда» за падрыхтоўку кадраў і высокія дасягненьні ў галіне прававога выхаваньня.
21 чэрвеня 2021 году ўнесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[6][7]. У сваім рашэньні Рада Эўрапейскага зьвязу(be) адзначыла, што Ягораў як намесьнік старшыні парлямэнцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцьце новай рэдакцыі Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях ад 1 сакавіка 2021 году, якая санкцыянуе адвольныя арышты й накладае павышаную адказнасьць за ўдзел у масавых мерапрыемствах, у тым ліку за дэманстрацыю палітычнай сымболікі[8]. Праз гэту заканадаўчую дзейнасьць, якая сур’ёзна падрывае дэмакратыю й вяршэнства права(en) ў Беларусі, ён нясе адказнасьць за сур'ёзныя парушэньні правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be)[8].
6 ліпеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[9]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны сьпіс Ягорава ўнесла й Швайцарыя[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.