From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Аляксе́евіч Паўло́ўскі (нар. 14 лютага 1950 году ў Маскоўскай вобласьці Расеі) — беларускі вайсковец (генэрал-лейтэнант) і дыплямат.
Аляксандар Паўлоўскі | |
па-беларуску: Аляксандр Аляксеевіч Паўлоўскі | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Францыі | |
---|---|
26 лютага 2008 — 16 лістапада 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Віктар Шых |
Наступнік: | Павал Латушка |
Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ЮНЭСКА | |
26 лютага 2008 — 16 лістапада 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Віктар Шых |
Наступнік: | Павал Латушка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
14 лютага 1950 (74 гады) Маскоўская вобласьць, Расея |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
У 1971 годзе скончыў Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, у 1978 годзе — Вайсковую акадэмію бранятанкавых войскаў, у 1996 — Вайсковую акадэмію Генэральнага штаба Ўзброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі.
Да 5 ліпеня 1994 году камандзір 6-й гвардзейскай аддзельнай мэханізаванай брыгады 28-га армейскага корпуса[1]. У 1996—1997 гадах Начальнік Галоўнага ўпраўленьня пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь. У 1997—2007 гадах старшыня Дзяржаўнага камітэту пагранічных войскаў[2][3].
26 лютага 2008 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь ў Францыі, а таксама Пастаянным прадстаўніком пры ЮНЭСКО[4]. 10 ліпеня 2008 году стаў таксама амбасадарам у Гішпаніі й Партугаліі па сумяшчальніцтве[5].
12 жніўня 2003 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6], а 25 лютага 2010 году — Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.