From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандар Заслаўскі (па 1577—1629) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Кашталян валынскі (1605—1615), ваявода брацлаўскі (1615—1628) і кіеўскі (з 1628).
Герб «Баклай» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XVI стагодзьдзе |
Памёр | не раней за 27 верасьня 1629 і не пазьней за 6 сьнежня 1629[1] |
Род | Заслаўскія |
Бацькі | Януш Заслаўскі Аляксандра з Сангушкаў |
Жонка | Эўфрасіньня з Астроскіх |
Дзеці | Уладзіслаў Дамінік |
Па сьмерці бацькі атрымаў маёнткі роду Астроскіх (60 местаў і мястэчак). Трымаў Жытомірскае староства, II ардынат астроскі.
З княскага роду Заслаўскіх гербу «Баклай», сын Януша і Аляксандры з Сангушкаў.
Атрымаў грунтоўную адукацыю ў заходнеэўрапейскіх унівэрсытэтах. Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.
Ажаніўся з Эўфрасіньняй Астроскай (шлюб у 1605), зь якой меў сыноў Францішка, Караля, Януша Базыля, Кастантына Аляксандра, Уладзіслава Дамініка і Януша Ізыдора, а таксама дачок Сузанну і Канстанцыю. На хросных бацькоў для сваіх дзяцей запрашаў убогіх і жабракоў[2].
У варшаўскай бібліятэцы аа. Капуцынаў захоўваюцца кнігі з прыватнай бібліятэкі А. Заслаўскага, у тым ліку: лац. Joan Herdani. De quatuor summis inferiis libri tres. Argentorati 1556; Opus chronologicum… auctore Jacobo Gordono Lesmoreo. Scoto. Societatis Jesu doctore theologo. Coloniae 1614; Petri Matthaei. Historiarum Franciae continuatarum… interprete Johanne Friderico Salveldt. Darmstadino. Francofurti 1613. Імаверна, кнігі патрапілі туды празь бібліятэку кляштару аа. Капуцынаў у Астрозе[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.