![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e9/%25D0%2593%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2588%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%258B._%25D0%2592%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B7%25D1%258F%25D0%25BD%25D1%258B_%25D0%25BC%25D0%25BB%25D1%258B%25D0%25BD.jpg/640px-%25D0%2593%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2588%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%258B._%25D0%2592%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25B7%25D1%258F%25D0%25BD%25D1%258B_%25D0%25BC%25D0%25BB%25D1%258B%25D0%25BD.jpg&w=640&q=50)
Альшанка (прыток Заходняй Бярэзіны)
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Альша́нка, Вішнёўка, Гальша́нка, Жыгя́нка, Лу́ска — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Нёману). Цячэ ў Менскай і Гарадзенскай абласьцях. Даўжыня 60 км. Плошча вадазбору 311 км². Выдатак вады ў вусьці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5‰.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Альшанка.
Альшанка | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Людвікаўшчыны |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць і Менская вобласьць |
Даўжыня | 60 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,3 м³/с |
Плошча басэйну | 311 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,5 ‰ |
На рацэ стаяць гістарычныя мястэчкі Гальшаны, Багданава і Вішнеў.
Пачынаецца на захадзе ад вёскі Людвікаўшчыны Ашмянскага раёну, цячэ паўднёва-заходнімі схіламі Ашмянскага ўзвышша, вусьце каля вёскі Няроваў.
Даліна выразная. Абалона двухбаковая, найбольш разьвітая ў вярхоўі і ніжняй плыні, шырынёй 100—200 м. Рэчышча пераважна ўмераназьвілістае, яго шырыня ў межань 4—8 м, на працягу 32 км каналізаванае: ад вытоку да вёскі Чуркаў (17,7 км), ад вёскі Данілкаў да вёскі Альшанкі (5,1 км), ад вёскі Круглага да вусьця (9,5 км). Берагі нізкія. Каля вёсак Габрыялаўшчыны і Нарушаўцаў сажалкі (плошчай адпаведна 0,12 км² і 0,02 км²)[1].