Альгердавічы — галіна вялікакняскай дынастыі ў Вялікім Княстве Літоўскім ў XIV—XVI стагодзьдзях, нашчадкі вялікага князя Альгерда[1]. Галіна Гедзімінавічаў. Сын Альгерда Ягайла даў пачатак дынастыі Ягайлавічаў.

Хуткія факты
Альгердавічы
лац. Algierdavičy / Alhierdavičy
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае
Першы з роду: Альгерд
Закрыць

Прозьвішча

Альгерд, Альгерт, Ольгард, Альгард, Альгарда, Альгарт, Гальгерд або Гальгард (Algerd[2], Algeard[3][4], Algerðr[5][6], Algert[7], Olgard[8], Algardus[9], Algardis[10], Algart[11], Hallgerðr[12], Halgardus[9]) — імя германскага паходжаньня[13]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[14], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Wisgeard, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[15].

Адпаведнасьць імя Альгерд германскаму імю Olgard (Olgardus) сьцьвердзіў мовазнаўца і літаратуразнаўца-мэдыявіст Аляксандар Бразгуноў[16].

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.