From Wikipedia, the free encyclopedia
Акапу́лька, поўная назва — Акапулька-дэ-Хуарэс (па-гішпанску: Acapulco de Juarez) — партовы горад і турыстычны цэнтар на ціхаакіянскім узьбярэжжы Мэксыкі, штат Герэра. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага муніцыпалітэту. Разьмешчаны за 300 км на паўднёвы захад ад Мэхіка. Колькасьць насельніцтва, паводле зьвестак перапісу 2010 году, склала 673 479 чалавек.
Акапулька | |||||
гішп. Acapulco | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1520 | ||||
Краіна: | Мэксыка | ||||
Штат: | Герэра | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 30 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 744 | ||||
Паштовы індэкс: | 39300–39937 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 16°51′46.3302″ пн. ш. 99°53′13.2313″ з. д. | ||||
Акапулька | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.acapulco.gob.mx |
З ацтэкскай назву гораду можна перакласьці як ácatl — чарот ці трысьнёг, poloa — зьнішчыць і co — месца, што азначае месца зьнішчанага чароту ці трысьнёгу[2].
У шэрагу з Канкунам, які знаходзіцца на Карыбскім узьбярэжжы, зьяўляецца адным з найдаўнейшых і найбольш вядомых марскіх курортаў краіны. У 1950-я гады праславіўся як улюбёны курорт галівудзкіх кінаславутасьцяў і міліянэраў. У цяперашні час — папулярны сярод мэксыканцаў курорт, вядомы сваім насычаным начным жыцьцём.
Празь дзіўнаватыя формы сваёй бухты, надзвыйчай падручнай для стаянкі суднаў, Акапулька зьяўляецца істотным портам з самага пачатку каляніяльнае гісторыі Мэксыкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.