Аварская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ава́рская мова (саманазва: магӀарул мацӀ, вымаўл. [maʕarul mat͡sʼ], або авар мацI, вымаўл. [awar mat͡sʼ]) — мова авара-андыйскае групы авара-анда-цэскае галіны наска-дагестанскае сям’і, на якой размаўляе народ аварцы. У структурным дачыненьні зьяўляецца найбольш блізкай да андыйскіх моваў. У літаратурны стандарт пакладзены г.зв. болмацӀцӀ (літаральна: «мова войска») — міждыялектнае маўленьне, якое склалася на аснове паўночнае дыялектнае групы.
Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Аварская мова | |
магӀарул мацӀ, авар мацӀ | |
Распаўсюджаньне аварскае мовы (чырвоным) | |
Ужываецца ў | Расеі, Азэрбайджане, Грузіі, Казахстане, Турэччыне[1] |
---|---|
Рэгіён | Дагестан, паўночны ўсход Грузіі, поўнач Азэрбайджану |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Паўночнакаўкаская надсям'я (гіпатэтычна)
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Дагестане |
Статус: | 3 шырэйшая камунікацыя[d][2] |
Пісьмо | кірыліца і Avar alphabet[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2(Б) | ava |
ISO 639-2(Т) | ava |
ISO 639-3 | ava |
SIL | — |
Закрыць
Ня варта блытаць з гістарычнай аварскай мовай, распаўсюджанай у іншы гістарычны пэрыяд і прыналежнай да цюрскай моўнай сям’і.