Імя па бацьку
From Wikipedia, the free encyclopedia
Імя́ па ба́цьку[1] (патронім ад грэц. πατρώνυμο — бацька + імя) — частка поўнага імя чалавека, якая ўтварылася на аснове ўласнага імя бацькі.
Паводле 69-га артыкула Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і 1999 году, «Імя па бацьку дзіцяці прысвойваецца паводле ўласнага імя бацькі». Згодна з 207-м артыкулам Кодэксу імя па бацьку запісваецца ў акце аб нараджэньні[1]. Прыкладам, Алесевіч для мужчыны і Алесеўна для жанчыны.
У больш шырокім сэнсе можа абазначаць і родавае празваньне на аснове прозьвішча бацькі ці больш далёкага продка па мужчынскай лініі. Такія найменьні часта зьяўляюцца па форме прыналежнымі прыметнікамі: Базылёвыя, Ваўковыя, Карцовыя, Попікавыя, Чыжыкавыя. Многія празваньні гэтага тыпу ўтвараюцца пры дапамозе памяншальна-ласкальных суфіксаў, якія зьяўляюцца паказьнікамі роднасных адносінаў: Грыбочак, Салдацік, Попік, Мікітка.