Суфікс
марфэма, разьмешчаная пасьля кораню слова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́фікс (па-лацінску: Suffixus «прымацаваны») у лінгвістыцы — посткаранёвая марфэма, якая служыць для ўтварэньня новых словаў або граматычных формаў. Далучаецца да кораня ці да іншага суфіксу. Значэньне слова пры наяўнасьці некалькіх суфіксаў выводзіцца з апошняга суфіксу. Пасьля суфіксаў могуць стаяць канчаткі і постфіксы. Суфіксамі закрываецца аснова слова.