From Wikipedia, the free encyclopedia
Асно́ва — нязьменная частка слова. Каб вызначыць аснову, трэба аддзяліць канчатак. Напрыклад, у слове бяроза аснова бяроз-, у слове зялёная — зялён-, у слове шуміць — шум-.
Нязьменныя словы ня маюць канчаткаў і складаюцца толькі з асновы: уздоўж, улетку, хутка.
Асновы ў словах бываюць:
Слова з вытворнай асновай звычайна суадносіцца са словам зь невытворнаю асноваю й зьяўляецца аднакаранёвым (роднасным) зь ім: вішн-ёв-ы — вішн-я, настоль-н-ы — стол, сінь-к-а — сін-і, уз-гор-ак — гар-а.
Сустракаюцца выпадкі, калі суадносныя граматычныя формы маюць розныя асновы (я — мяне, мне, мною). Такія асновы называюцца суплетыўнымі. Суплетывізм — адзін са сродкаў утварэньня пэўных формаў слова, напрыклад склону (мы — нас), ліку (чалавек — людзі), ступені параўнаньня (добры — лепшы), трываньня (класьціся — легчы, браць — узяць). Суплетывізм асноў характэрны для назоўнікаў, займеньнікаў, прыслоўяў, дзеясловаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.