![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/30/Inkerin_lippu.svg/langbe-tarask-640px-Inkerin_lippu.svg.png&w=640&q=50)
Іжора
гістарычная вобласьць на паўночным захадзе сучаснай Расеі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Інгрыя[1] (Іжорская зямля, Іжора)[2] — гістарычная вобласьць на паўночным захадзе сучаснай Расеі.
Хуткія факты
Інгрыя лац. Inhryja Inkeri | |||||
| |||||
![]() Гістарычная вобласьць Інгрыя ў межах тэрыторыі Ленінградзкай вобласьці | |||||
Найбуйнейшы горад | Санкт-Пецярбург | ||||
Плошча • агульная |
15 000 км² км² |
Закрыць
Разьмяшчаецца па берагах Нявы, абмяжоўваецца Фінскай затокай, ракой Нарвай і Чудзкім возерам на захадзе, Ладаскім возерам з прылеглымі да яго раўнінамі й ракой Лавай — на ўсходзе. На поўначы яна мяжуе з Карэліяй па рэках Сястры і Смародзінцы. Паўднёвая мяжа Інгрыі праходзіць па сярэдняй плыні рэк Арэжажа і Лугі, але большай часткай не мае дакладных геаграфічных арыентыраў і адпавядае мяжы паміж Маскоўшчынай і Швэцыяй, усталяванай па Сталбоўскім міры.