Ігар Войтаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігар Вітальевіч Войтаў (нар. 15 жніўня 1961 годзе ў Менску) — беларускі дзяржаўны дзяяч. Рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту (ад 2016 г.)[1].
Ігар Войтаў | |
Старшыня Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях | |
---|---|
26 чэрвеня 2009 — кастрычнік 2013 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Уладзімер Мацюшкоў |
Наступнік: | Аляксандар Шумілін |
Першы намесьнік міністра прыродных рэсурсаў | |
1994 — 2002 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
15 жніўня 1961 Менск, БССР |
Адукацыя: |
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1983), Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (1996). Доктар тэхнічных навук.
У 1993—1994 гадох працаваў у камітэце па экалёгіі БССР. У 1994—2002 гадох займаў пасаду першага намесьніка міністра прыродных рэсурсаў. У 2002—2014 гадох быў працаўніком Геаграфічнага факультэту БДУ[2]. Займаў пасаду прарэктара па эканоміцы і камэрцыйнай дзейнасьці БДУ[3]. З 2005 году быў намесьнікам старшыні Дзяржаўнага камітэту па навуцы і тэхналёгіях. 26 чэрвеня 2009 быў прызначаны старшынём гэтай установы [4]. Фармальна адстаўлены з пасады намесьніка старшыні быў толькі 3 дні пасьля [5]. У кастрычніку 2013 году звольнены з пасады старшыні дзяржаўнага камітэту. У 2014 годзе прызначаны прарэктарам па вучэбнай працы і міжнародным навуковым і адукацыйным супрацоўніцтве Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту.
12 жніўня 2011 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].