брытанская лінгвістка, дасьледніца Цэнтральнай Азіі і Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Шырын Акінэр (па-ангельску: Shirin Akiner; 16 чэрвеня 1943, Дака, Брытанская Індыя — 6 красавіка 2019) — брытанская лінгвістка, дасьледніца Цэнтральнай Азіі і Беларусі.
Шырын Акінэр | |
Shirin Akiner | |
Дата нараджэньня | 16 чэрвеня 1943 |
---|---|
Месца нараджэньня | Дака |
Дата сьмерці | 06 красавіка 2019 (75 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | Лёнданскі ўнівэрсытэт |
Занятак | навукоўца |
Навуковая сфэра | гісторыя, літаратура |
Месца працы | Школа ўсходніх і афрыканскіх дасьледаваньняў |
Вядомая як | дасьледніца кітабаў беларускіх татараў |
Навуковая ступень | доктар філязофіі |
Шырын нарадзілася ў ў Брытанскай Індыі ў сям’і пакістанскага даплямата і валійкі. Скончыла Лёнданскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «славянская філялёгія, турэцкая мова і літаратура». З 1974 выкладала ў Школе ўсходніх і афрыканскіх дасьледаваньняў Лёнданскага ўнівэрсытэту.
У 1980 року атрымала доктарскае званьне ва Унівэрсытэцкім коледжы Лёндану як дасьледніца спадчыны беларускіх татараў, абараніўшы дысэртацыю «Рэлігійная лексіка татарска-беларускага кітаба са збораў Брытанскай бібліятэкі»[1][2].
Першы муж загінуў у ДТЗ неўзабаве па нараджэньні іхняга сына Мэтына. У 1973 Шырын выйшла за Дэйвіда Мітчэла[3].
Памерла 6 красавіка 2019 року.
Шырын Акінэр ўклала шмат навуковых працаў па Ўзбэкістане і Казахстане, уваходзіла ў склад рэдкалегіі «Часопісу цэнтральнаазіяцкіх і каўкаскіх дасьледаваньняў».
Займалася таксама вывучэньнем сучаснай беларускай літаратуры, у тым ліку польскіх беларусаў, друкавалася ў «Journal of Belarusian Studies», падтрымлівала шчыльныя стасункі зь беларускай грамадой Вялікабрытаніі. У 1982 року ў Беластоку выйшла ейная праца «Сучасныя беларускія пісьменьнікі ў Польшчы»; у 1984 у Лёндане выдала ва ўласным перакладзе на ангельскую мову кнігу «Мініятуры» Сакрата Яновіча[2].
У 2006 року Каралеўскае азіяцкае таварыства(en) ўзнагародзіла д-ра Акінэр памятным мэдалём сэра Пэрсі Сайкса за ўнёсак у вывучэньне Азіі[4].
У 2008 року стала Ганаровым стыпэндыятам Асацыяцыі Anciens Коледжу абароны НАТО[4].
У 2013 року атрымала прэмію Чынгіза Айтматава за шматгадовае вывучэньне Цэнтральнай Азіі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.