From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыбэ́т (па-тыбэцку: བོད་ — трансьлітарацыя Ўайлі: bod, вымаўленьне (лхаскі дыялект): бё, па-кітайску: 西藏, Сіцзан) — раён Цэнтральнай Азіі, разьмешчаны на Тыбэцкім сугор’і. У розныя пэрыяды гісторыі Тыбэт быў незалежнай дзяржавай альбо тэрыторыяй у складзе Мангольскай імпэрыі або васальнай зямлёй цынскага Кітая. У 1951 годзе акупаваны Кітаем. Тыбэцкая апазыцыя расцэньвае палітыку кітайскіх камуністычных уладаў у рэгіёне як генацыд тыбэцкага народу. Традыцыйна тэрыторыя Тыбэту дзялілася на правінцыі Ў-Цанг, Кхам і Амда. Тыбэцкі аўтаномны раён (ТАР) у Кітаі займае менш за палову ўсяго гістарычнага Тыбэту (правінцыя Ў-Цанг і заходняя частка Кхама), а насельніцтва ТАР складае ўсяго толькі адну траціну ад насельніцтва гістарычнага Тыбэту. Тэрыторыя гістарычнага Амда і астатняя частка Кхама адміністрацыйна ўваходзяць у правінцыі Юньнань, Сычуань, Цынхай і Ганьсу.
Плошча (уключаючы правінцыі Ў-Цанг, Кхам і Амда) — 1,2 млн км². Сярэдняя вышыня тэрыторыі: 4000 мэтраў над узроўнем мора. Самая высокая гара: Джамалунгма (Эвэрэст).
На тэрыторыі Тыбэту бярэ выток шэраг вялікіх рэк, якія працякаюць затым па тэрыторыі пражыванmня іншых народаў і таму больш вядомыя па назвах на мовах гэтых народаў (паказаныя ў дужках), а не на тыбэцкай. Гэта Ярлунг Цангпа (Брахмапутра), Ма[чу] (Жоўтая рака), Дру[чу] (Янцзы), Сэнге Кхабаб (Інд), Пхунг[чу] (інд.: Арун), Гьялма Нгу[чу] (бірм.: Салуін) і За[чу] (Мэконг).
Найбуйныя азёры: Цонганпа, Нам[цо], Ямдрок Ю[цо], Міпхам [Цо] (Мансаравар).
Сярэдняя тэмпэратура: 14 °C у ліпені і −4 °C у студзені.
Сярэдні ўзровень ападкаў: моцна адрозніваецца, у заходніх абласьцях 1 мм у студзені і 25 мм у ліпені; ва ўсходніх абласьцях 25—30 мм у студзені і 80 мм у ліпені.
Карысныя выкапні: 126 розных мінэралаў, сярод якіх сьвідры, уран, жалеза, храміт, золата, літый, баксіт, медзь, вугаль, соль, лушчак, цын, нафта і іншыя.
У цяперашні час тэрыторыя гістарычнага Тыбэту ўваходзіць у склад Кітаю, аднак у Дхарамсале (Індыя) знаходзіцца ўрад Тыбэту ў выгнаньні, кіраўніком якога да 2002 году зьяўляўся Далай-лама XIV.
Тыбэцкі аўтаномны раён | |
Тыбэцкія аўтаномныя акругі | |
Тыбэцкія аўтаномныя паветы |
Кітайскія ўлады падзялілі Тыбэт на наступныя адміністрацыйныя адзінкі:
Тыбэтцы занятыя ў асноўным у сельскай гаспадарцы і жывёлагадоўлі. Кітайцы, якія пражываюць на тэрыторыі Тыбэту — у кіраваньні, гандлі, сэктары абслугоўваньня. Зьвязана гэта з тым, што да ўключэньня ў склад Кітаю Тыбэт адрозьніваўся маларазвітай аграрнай эканомікай. Адмыслоўцаў для новых галін, ствараных кітайскім урадам, сярод этнічных тыбэтцаў не было.
Пытаньне аб колькасьці і нацыянальным складзе насельніцтва Тыбэту вельмі складанае. Зьвязана гэта, па-першае, з адсутнасьцю дакладнага азначэньня тэрыторыі Тыбэту, па-другое з прадузятасьцю крыніц. Урад Тыбэту ў выгнаньні паведамляе аб шасьці мільёнах этнічных тыбэтцаў і сямі з паловай мільёнах этнічных кітайцаў (Хань). Аднак урад Кітая прыводзіць наступныя дадзеныя:
Узровень пісьменнасьці сярод тыбэтцаў складае прыблізна 50%[1].
Колькасьць тыбэтцаў у выгнаньні — каля 134 тыс. чалавек: у Індыі — 100 000 чалавек, у Нэпале — 20 000, у Бутане — 1500, у Швайцарыі — 2000, у Эўропе — 400, у Аўстраліі і Новай Зэляндыі — 200, у ЗША — 8000, у Канадзе — 1200, у Скандынавіі — 100.
Да ўваходжаньня ў склад Кітаю Тыбэт меў свае сьцяг і герб. У цяперашні час яны выкарыстоўваюцца тыбэцкім урадам у выгнаньні. У Кітаі жа яны разглядаюцца як знакі сэпаратызму.
У эпоху кіраваньня кітайскай дынастыі Цын Тыбэт пераходзіць пад кантроль Пэкіна. Пасьля падзеньня манархіі ў Кітаі Тыбэт аб’яўляе аб сваёй незалежнасьці. У 1949 годзе пасьля перамогі КПК над Гаміньданам у грамадзянскай вайне новы ўрад Мао Дзэ-дуна стаў настойваць на тым, што Тыбэт зьяўляецца часткай Кітаю. У 1951 годзе кітайскія войскі ўварваліся ва Ўсходні Тыбэт і, разграміўшы тыбэцкае войска, акупавалі краіну.
Этнічныя тыбэтцы вызнаюць тыбэцкі будызм і рэлігію бон. Тыбэцкая мова адносіцца да тыбэта-бірманскай моўнай групы сіна-тыбэцкай моўнай сям’і. З моманту ўваходжаньня ў склад Кітаю афіцыйнай мовай на тэрыторыі Тыбэту зьяўляецца кітайская, аднак справаводзтва дазволена весьці і на тыбэцкай, таксама ў пачатковай школе навучаньне часта вядзецца на тыбэцкай, з паступовым пераходам на кітайскую мову ў старэйшых клясах[2].
4 чэрвеня 1926 году ў Тыбэце Далай-ламам быў уведзены падатак на вушы. Краіна стварала войска, тэрмінова патрабаваліся грошы, а ўсе звычайныя падаткі ўжо былі. Трэба прызнаць, што ніхто з тыбэтцаў не адрэзаў сабе вушы, каб не плаціць падатак. Усё сапраўды плацілі. Грошы на войска былі сабраныя на працягу аднаго году[3].
Лідэрства па ліку неверагодных падаткаў належыць Тыбэту. За што толькі ні прымушалі раскашэльвацца на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў. Тыбэтцы павінны былі плаціць падатак на вясельле, на нараджэньне дзяцей, на права сьпяваць, танчыць, званіць у званок і біць у барабаны. Стомленаму вандроўцу не дазвалялася нават проста так задрамаць на траўцы: за начлег ён павінен быў заплаціць падатак гаспадарам зямлі.
Усяго на карысьць дзяржавы ў пачатку XX стагодзьдзя спаганялася 1892 падаткі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.