працэс пераносу інфармацыі на адлегласьць з дапамогай электрамагнэтызму From Wikipedia, the free encyclopedia
Сувязь, тэлекамунікацыя — перадача інфармацыі на адлегласьці з мэтай абмену інфармацыяй. У ранейшыя часы пад сувязьзю мелася наўвазе выкарыстаньне сыгналаў пры дапамозе дыму, грукату бубноў ці аптычнага тэлеграфа. У наўноўшы час пад сувязьзю звычайна маюць наўвазе абмен інфармацыяй праз электрычныя і электронныя прылады: тэлефоны, тэлевізары, радыё, кампутары і гэтак далей. Тэлекамунікацыя зьяўляецца вельмі значнай часткай эканомікі амаль кожнай краіны. Гэтак, у 2006 годзе прыбытак ад тэлекамунікацыйнай сфэры склаў $1,2 трыльёна.
Слова тэлекамунікацыя паходзіць ад ангельскага telecommunication, якое ў сваю чаргу зьяўляецца адаптацыяў францускага télécommunication. Францускае ж слова зьяўляецца састаўным: ад грэц. τηλε- (далёка), і лац. communicare (дзяліцца). Францускае слова ўвайшло ў абарот з падачы францускага інжынэра і навэліста Эдуарда Эстанье (франц. Édouard Estaunié)[1].
У Сярэднявеччы розныя кропкі ядналіся сеткамі маякоў, якія запальваліся дзеля перадачы сыгналу ад аднаго маяка да другога. Праблемай падобнага мэтаду было тое, што фактычна гэта быў адзін біт інфармацыі, то бок сыгнал быў адназначным. Таму значэньне сыгналу павінна было быць ухваленае карыстальнікамі падобнай сеткі, напрыклад як сыгнал для прызыву да дапамогі ў бітве. Падчас прыбыцьця гішпанскіх судоў аб гэтым было паведамлена перадачай паведамленьня з Плімута ў Лёндан[2].
У 1794 годзе францускі інжынэр Клод Шап (франц. Claude Chappe) пабудаваў першую аптычную тэлеграфную сетку паміж Лілем і Парыжам[3]. Але для дзейнічаньня падобных сетак патрабаваліся спэцыялісты і разьмяшчэньне вежаў на адлегласьці 10–30 км, таму да 1880 году аптычны тэлеграф быў цалкам замешчаны электрычным.
Першы камэрцыйны электрычны тэлеграф быў выраблены Чарльзам Ўітстанам і Ўільямам Кукам і пачаў працу 9 красавіка 1839 году. Канструктары разглядалі сваю прыладу як «удасканаленьне [існага] электрамагнітнага тэлеграфа», не як новую разробку[4].
Незалежна ад Кука і Ўітстана Сэм’юэл Морзэ разрабіў сваю вэрсію электрычнага тэлеграфа, якую ён беспасьпяхова дэманстраваў 2 верасьня 1837 г. Яго сыстэма кадаваньня, між тым, стала вялікім удасканаленьнем аналягічнай, разробленай Ўітстанам. 22 ліпеня 1866 году быў пасьпяхова пракладзены першы трансатлянтычны тэлеграфны кабэль, які дазволіў імгненную перадачу паведамленьняў праз Атлянтычны акіян[5].
Тэлефон быў вынайдзены Аляксандрам Бэлам у 1876 годзе[6]. Але першыя разробкі па перадачы гуку па электрычнай лініі былі зьдзейсьненыя ўжо ў 1849 годзе Антоніё Мэючы. Разробка Мэючы асноўвалася на эфэкце Фрэя, з-за чаго карытальнікі павінны былі зьмяшчаць прымальнік ва ўласным роце, каб «чуць» гукі зь перадачы[7]. Першыя тэлефонныя паслугі пачалі аказваць у 1878—1879 гг. на абодвух баках Атлянтычнага акіяну: у Нью-Гэйване[8] і Лёндане[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.