From Wikipedia, the free encyclopedia
Стамбу́льскі ўнівэрсытэ́т (па-турэцку: İstanbul Üniversitesi) — вядучая навучальная ўстанова Турэччыны, якая месьціцца ў Стамбуле. Галоўны кампус знаходзіцца на каля пляцу Бэязыт у эўрапейскай частцы гораду. Зьяўляецца найстарэйшым унівэрсытэтам краіны.
Стамбульскі ўнівэрсытэт | |
İstanbul Üniversitesi | |
Рэктарат унівэрсытэту | |
Заснаваны | 1453 |
---|---|
Тып | грамадзкі |
Рэктар | праф. Махмут Ак |
Колькасьць пэрсаналу | 6000 |
Колькасьць студэнтаў | 86000 |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | Стамбул |
Краіна | Турэччына |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][1] і Anatolian University Libraries Consortium Association[d][2] |
Вэб-сайт | istanbul.edu.tr |
Стамбульскі ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1453 годзе ў асманскім султанам Мэхмэдам II[3]. Тым ня менш, нямецкі гісторык права Рыхард Гоніг сьцьвярджае, што бізантыйскія і асманскія традыцыі могуць быць прааналізаваны разам, і выказаў меркаваньне, што гісторыя Стамбульскага ўнівэрсытэту можа ўзыходзіць да 1 сакавіка 1321 году[4]. Унівэрсытэт, які быў створаны ў сучасным галоўным будынку, быў эквівалентам рымскіх унівэрсытэтаў, якія складаліся з школаў мэдыцыны, права, філязофіі і пісьменства.
Да XX стагодзьдзя зьяўляўся вышэйшай мусульманскай школай, аднак пасьля абвяшчэньня Турэцкай Рэспублікі быў рэарганізаваны ў 1927 і 1933 гадох і стаў сьвецкай адукацыйнай установай.
Бібліятэка Стамбульскага ўнівэрсытэту была заснавана ў 1925 годзе і зьяўляецца адной з найбуйнейшых бібліятэк Турэччыны. Ейны фонд налічвае больш за 250 тысячаў тамоў кніг і больш за 18 тысячаў рукапісаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.