мабільны тэлефон з функцыянальнасьцю партатыўнага кампутара From Wikipedia, the free encyclopedia
Смартфо́н (анг. smartphone — «разумны тэлефон») — прылада, якая выконвае функцыі мабільнага тэлефону і кішэнёвага пэрсанальнага кампутару (КПК).
Галоўнай асабліваю рысаю смартфона зьяўляецца наяўнасць разьвітай апэрацыйнай сыстэмы. Гэта дазваляе практычна неабмежавана пашыраць функцыянальнасьць апаратаў, усталёўваючы праграмы, напісаныя староньнімі вытворцамі праграмнага забесьпячэньня. Смартфоны арыентаваныя на выкарыстаньне ў якасьці прылады галасавой сувязі, гэта зьяўляецца іхняй першачарговай мэтай. А ўжо магчымасьці працы з дадзенымі зьяўляюцца другаснымі. Гэта адрозьнівае іх ад камунікатараў і КПК, галоўны націск пры выкарыстаньні якіх робіцца менавіта на працу з дадзенымі. Падчас працы са смартфонамі часьцей за ўсё выкарыстоўваецца адна рука, у той час калі праца з КПК і камунікатарам патрабуе выкарыстаньня дзьвюх рук. Яшчэ адна асаблівасьць смартфону — наяўнасць SIM-карткі апэратара мабільнае сувязі, без якой смартфон (у большасьці выпадкаў) працаваць не будзе.
|
|
|
|
Статыстыка рынка смартфонаў паводле вытворцаў[1][2][3]:
Вытворца | 3 кв. 2007 г. | 3 кв. 2008 г. | 3 кв. 2009 г. | |||
---|---|---|---|---|---|---|
шт. | % | шт. | % | шт. | % | |
«Нокія» | 16 025 690 | 51,4 % | 15 485 690 | 38,9 % | 16 413 420 | 39,7 % |
RIM (BlackBerry) | 3 298 090 | 10,6 % | 6 051 730 | 15,2 % | 8 521 280 | 20,6 % |
«Эпл» | 1 107 460 | 3,6 % | 6 899 010 | 17,3 % | 7 362 670 | 17,8 % |
HTC | 850 400 | 2,7 % | 2 308 210 | 5,8 % | 2 179 960 | 5,3 % |
Fujitsu | — | — | 1 093 870 | 2,7 % | 1 394 710 | 3,3 % |
Motorola | 2 058 500 | 6,6 % | 2 313 930 | 5,8 % | — | — |
Іншыя | 7 816 100 | 25,1 % | 5 697 660 | 14,3 % | 5 522 510 | 13,3 % |
Усе вытворцы | 31 156 240 | 100,0 % | 39 850 100 | 100 % | 41 394 250 | 100 % |
Да найбольш распаўсюджаных апэрацыйных сыстэмаў, якія выкарыстоўваюцца смартфонамі, адносяцца:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.