спад сукупнага ўнутранага прадукту цягам прынамсі 2-х кварталаў за год From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэцэсія (лац. recessus — адступленьне) — спад сукупнага ўнутранага прадукту цягам прынамсі 2-х кварталаў за год.
Прадугледжвае адначаснае скарачэньне рэальных даходаў і занятасьці, прамысловай вытворчасьці і гандлю. Прычынай служыць шырокі спад спажываньня ў выніку імклівага скарачэньня попыту на паслугі і тавары. Гэтаму ў сваю чаргу спрыяюць стыхійнае бедзтва, у тым ліку пандэмія, лопаньне гаспадарчай бурбалкі, спад рынкавай прапановы і замежнага гандлю, а таксама фінансавы крызіс.
У 1994 годзе гіпэрінфляцыя прывяла да рэцэсіі са спадам СУП Беларусі на 10,4 %.
У 2015 годзе сукупны ўнутраны прадукт Беларусі ўпаў на 3,9 %. Пры гэтым прамысловая вытворчасьць скарацілася на 6,6 %, гуртовы гандаль на — 4,4 %, а ўкладаньні ў асноўны капітал — на 15,2 %[1]. Чыньнікам для адчыненай гаспадаркі Беларусі стаў спад замежнага гандлю з 2-ма найбольшымі гандлёвымі партнэрамі — Расеяй і Ўкраінай, між якімі ўсчалася вайна на Данбасе. У 2016 годзе рэцэсія працягнулася спадам СУП Беларусі яшчэ на 2,6 %[2].
У 2020 годзе СУП Беларусі зьнізіўся на 0,9 % пад уплывам каронавіруснай пандэміі падобна шматлікім іншым краінам[3]. У 2022 годзе рэцэсія прывяла да спаду СУП больш як на 4 %[4]. Пры гэтым да пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым рост гаспадаркі Беларусі складаў 2,7 %[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.