Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пё́тар Пятро́віч Пракапо́віч (3 лістапада 1942, вёска Роўна[1][2] або Казлы[3], Беластоцкая акруга, Усходняя Прусія, Трэці Райх[4] (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, 4-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь[5] (1998—2011). Герой Беларусі.
Пётар Пятровіч Пракаповіч | |||||||
Віцэ-прэм’ер Рэспублікі Беларусь | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
18 студзеня 2013 — 27 сьнежня 2014 | |||||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | ||||||
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч | ||||||
Папярэднік: | Сяргей Румас | ||||||
Наступнік: | Васіль Мацюшэўскі | ||||||
4-ы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь | |||||||
сакавік 1998 — 18 ліпеня 2011 | |||||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | ||||||
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг (да 18 лютага 2000), Уладзімер Ярмошын (да 1 лістапада 2001), Генадзь Навіцкі (да 10 ліпеня 2003), Сяргей Сідорскі (да 28 сьнежня 2010), Міхаіл Мясьніковіч | ||||||
Папярэднік: | Генадзь Алейнікаў | ||||||
Наступнік: | Надзея Ермакова | ||||||
намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі | |||||||
1996 — 1998 | |||||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | ||||||
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг | ||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||
Нарадзіўся: |
3 лістапада 1942 (82 гады) вёска Казлы, Усходняя Прусія | ||||||
Адукацыя: | Днепрапятроўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут (1966) | ||||||
Узнагароды: |
|
Нарадзіўся на акупаванай тэрыторыі цяперашняга Пружанскага раёну, пасьля сям’я пераехала ў Тамашоўку Берасьцейскага раёну. З 5-е клясы Пётар Пракаповіч вучыўся ў Камароўскай сярэдняй школе[6], дзе сядзеў за адной партай зь Пятром Клімуком.
Пасьля сканчэньня школы спрабаваў паступіць у горнапрамысловую школу, аднак ня быў прыняты з-за стану здароўя[7]. У 1960—1961 — муляр Даўжанскага шахтабудаўнічага ўпраўленьня Сьвярдлоўскай вобласьці.
У 1966 скончыў Днепрапятроўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут(uk).
У 1966—1972 — майстар-будаўнік, прараб, галоўны інжынэр, начальнік будаўнічага ўпраўленьня № 3 трэсту «Цэлінаградпрамбуд» (Казахстан).
У 1972—1976 — намесьнік старшыні, старшыня праўленьня Кобрынскай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі.
У 1976—1996 — галоўны інжынэр Берасьцейскага аблміжкалгасбуду, генэральны дырэктар Берасьцейскага аблсельсбуду, «Берасьцеаблсельбуд».
У 1990—1995 — дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 скліканьня, сябра Камісіі па пытаньнях архітэктуры, будаўніцтва, вытворчасьці будаўнічных матэрыялаў і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі вёскі і гораду. Найбольш у той час вядомы сваёй жорсткай крытыкай тагачаснага старшыні Нацбанку Станіслава Багданкевіча[7].
З 1996 — намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі. З 13 студзеня 1997 — чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу 1-га скліканьня. Паўнамоцтвы датэрмінова спыненыя 15 траўня 1998 у сувязі зь пераходам на іншую пасаду[8][9].
З сакавіка 1998 да ліпеня 2011 — старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. 17 жніўня 2012 прызначаны памочнікам Лукашэнкі па эканоміцы замест Сяргея Ткачова.
З 18 студзеня 2013 — намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь замест Сяргея Румаса. 27 сьнежня 2014 году адпраўлены ў адстаўку разам са шматлікімі іншымі ўраднікамі Беларусі[10].
27 сьнежня 2014 году прызначаны старшынём назіральнае рады БПС-Сбербанку[11].
Пражывае ў менскім мікрараёне Дразды, дзе мае дзьве хаты[12].
За часамі кіраваньня Пятра Пракаповіча адбыліся дзьве разавыя дэвальвацыі беларускага рубля: у 2009 і 2011 гадох. Хоць яшчэ ў сакавіку 2011 року ён абвясьціў:
Пакуль я ёсьць старшынём праўленьня Нацбанку, ніякай разавай аднамомантавай дэвальвацыі ніколі ня будзе. У нас дастаткова досьведу, які мы назапасілі за 15 гадоў, і гэты досьвед сьведчыць пра тое, што гэтае благое рашэньне для беларусаў. Паколькі благое рашэньне, мы яго выконваць ня будзем <…> Нават дэвальвацыі ў 5% у нас ніколі ня будзе. | ||
—telegraf.by, Прокопович: даже девальвации в 5% в Беларуси никогда не будет (рас.) |
Працуючы старшынём Нацбанку, актыўна дапамагаў землякам. За часы ягонага кіраваньня ў Пружанах было зладжанае рэспубліканскае сьвята «Дажынкі», пабудаваныя міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва, лядовы (часткова на сродкі Нацбанку[13]) і водны палацы. На базе калгаса «60 гадоў БССР», падшэфнага Нацбанку, быў створаны найбуйнейшы аграпрамысловы холдынг краіны — ААТ «Агракамбінат Мачулішчы», ад Пружанскага раёну ў які ўваходзіць ААТ «Айчына».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.