павет у Паўднёвай Карэі From Wikipedia, the free encyclopedia
Павет Пхёнчха́н (па-карэйску: 평창군, Пхёнчхангун) — павет у правінцыі Канвандо, Паўднёвая Карэя. Адміністрацыйны цэнтар — павятовы горад Пхёнчхан. Зьяўляецца трэцім паводле плошчы паветам у краіне. Разьмешчаны ў гарах Тэбэксан прыкладна за 180 км на ўсход ад сталіцы краіны, Сэулу. Пхёнчхан двойчы быў кандыдатам на правядзеньне Зімовых Алімпійскіх гульняў — 2010 і 2014 гадоў. 6 ліпеня 2011 году ў Дурбане, ПАР, прэзыдэнт МАК Жак Рогэ абвясьціў, што ў Пхёнчхане пройдуць XXIII Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 году[1].
Павет Пхёнчха́н | |
па-карэйску: 평창군 | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Рэспубліка Карэя |
Статус | павет (кун) |
Уваходзіць у | Канвандо |
Адміністрацыйны цэнтар | Пхёнчхан |
Улучае | 1 павятовы горад (ып), 7 валасьцей (мён) |
Найбольшы горад | Пхёнчхан |
Афіцыйныя мовы | карэйская |
Насельніцтва (2013) | 43 666 |
Шчыльнасьць | 30 чал./км² |
Плошча | 1,463.65 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 600 м |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+9 |
Тэлефонны код | +82 33 |
Паштовыя індэксы | 232700-232956 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
У часы Кагуро на месцы сучаснага Пхёнчхана месьцілася акруга (хён) Уко, якая пасьля, у эпоху Аб’яднанай Сілы, была пераназваная ў Пэго. У эпоху Каро, у 1387 годзе акруга атрымала статус павету (кун або гун) і сучасную назву. Адразу пасьля гэтага Пхёнчхану зноў быў прысвоены статус акругі, аднак у 1392 годзе Пхёнчхан ізноў зрабілі паветам, бо тут нарадзілася і жыла жонка тагачаснага караля Карэі — вана Макчо.
За час свайго існаваньня Пхёнчхан некалькі разоў мяняў свае межы, апошняе зьмяненьне адбылося ў 1996 годзе.
Пхёнчхан разьмешчаны ў гарах Тэбэксан па цэнтру правінцыі Канвандо. У межах павету знаходзяцца болей за 100 пікаў вышынёй больш за 1000 мэтраў. Мяжуе з Канынам, Чхонсонам, Хвэнсонам, Ёнволем і Ханчхонам.
З трэцяй спробы Пхёнчхану ўсё ж такі атрымалася стаць сталіцай зімовай Алімпіяды. 6 ліпеня 2011 году падчас сэсіі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у паўночнаафрыканскім Дурбане была прынятая пастанова пра тое, што Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 году пройдуць у паўднёвакарэйскім горадзе. Пхёнчхан абыйшоў нямецкі Мюнхэн і францускі Ансі, якія таксама прэтэндавалі на правядзеньне алімпіяды. Сталіца Гульняў-2018 вызначылася ў першым туры: карэйскі горад атрымаў большасьць галасоў[2].
Вынікі галасаваньня | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Кандыдаты | Краіна | 1-ы раўнд | ||||
Пхёнчхан | Рэспубліка Карэя | 63 | ||||
Мюнхэн | Нямеччына | 25 | ||||
Ансі | Францыя | 7 |
У лютым 2009 году ў Пхёнчхане праходзіў Чэмпіянат сьвету па біятлёне-2009.
У студзені 2013 году ў горадзе адбыліся Адмысловыя Сусьветныя Зімовыя Алімпійскія гульні (для людзей з абмежаванымі разумовымі магчымасьцямі[3].
Пхёнчхан — шматфункцыянальны гарналыжны курорт, дзе разьмешчаны: лыжны комплекс «Альпэнзыя», біятлённы комплекс, гарналыжны цэнтар «Ёнпхён» і стадыён «Чунбон», цэнтар для скачкоў з трампліну, парк для сноўборду і фрыстайлу «Пугван Фэнікс Парк», санка-бабсьлейная траса.
Галоўныя культурныя славутасьці — будысцкія манастыры Вальджонс і Санвонс.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.