пасёлак у Негарэльскім сельсавеце Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Негарэ́лае[2] — пасёлак у Беларусі, на рацэ Ператуці. Уваходзіць у склад Негарэльскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 982 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад Койданава, за 48 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Баранавічы; аўтамабільныя дарогі на Менск, Койданаў, Баранавічы, Узду, Стоўпцы.
Негарэлае лац. Nieharełaje | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Негарэльскі |
Вышыня: | 181 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 982 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222710 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°36′38″ пн. ш. 27°4′14″ у. д. |
± Негарэлае | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Упершыню Негарэлае ўпамінаецца ў ХVI стагодзьдзі як перасадкавая і паштовая станцыя на конным гасьцінцы Менск — Наваградак, у Менскім павеце. У 1588 годзе Негарэлае ўвайшло ў склад Койданаўскага графства Радзівілаў. На 1620 год у вёсцы быў 41 двор.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Негарэлае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Койданаўскай воласьці. На 1794 год у маёнтку было 272 двары, 3 вінакурні, 2 млыны.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады адабралі Негарэлае ў Радзівілаў. Маёнтак перайшоў да Ю. Абрамовіча, у 1879 годзе — да Эмэрыка Чапскага. У лістападзе 1871 годзе празь Негарэлае прайшла Маскоўска-Берасьцейская чыгунка, адкрылася чыгуначная станцыя. З 1908 годзе ў вёсцы працавала расейская народная вучэльня.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Негарэлае абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У 1921—1939 гадох Негарэлае выконвала ролю савецкай пагранічнай станцыі з заставай і мытняй. 17 ліпеня 1924 году вёска ўвайшла ў склад Койданаўскага раёну. 23 сакавіка 1932 году Негарэлае стала цэнтрам сельсавету Койданаўскага раёну, 27 верасьня 1938 году — атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
30 кастрычніка 2009 году Негарэлае перадалі зь ліквідаванага Негарэльскага пасялковага савету ў Негарэльскі сельсавет, а статус населенага пункту панізілі зь мястэчка да пасёлку[3].
У Негарэлым працуюць сярэдняя і музычная школы.
Дзеюць бібліятэка і кінатэатар.
Завод з вырабу вульляў.
З 1988 году дзее музэй гісторыі станцыі Негарэлае.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.