From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́пны суд — суд сельскай, часам гарадзкой грамады на Беларусі[2].
Копны суд у ВКЛ | |
---|---|
У статуце ВКЛ 1588 году абвешчана: А на Руси и инде, где здавна копы бывали, там мают быти и тепер копы отравованы на старых коповищах тым обычаем, яко первей того бывало. А на тых теж местцах, где досель копы небывали, таковым же порядком и поступком копы збираны и отправованы быти мають, яко ся и на Руси заховывало и заховуеть[1] |
Узьніклі ў старажытныя часы, і ў іх дзейнасьці доўгі час захоўваліся многія магічныя й паганскія абрады[3]. Зьбіраўся на вызначаным месцы — капаві́шчы (ці ко́пішчы), ад чаго й пайшла назва. Дзейнічаў на аснове звычаёвага права, аб’ядноўваў сьледчыя й судовыя функцыі. Разглядаў пераважна справы простых людзей, зрэдку фэадалаў (пра забойствы, грабяжы, крадзяжы, падпалы, патравы, зямельныя спрэчкі й інш.). Усе ўдзельнікі судаводзтва фармальна карысталіся роўнымі правамі[4].
Ка́па — старажытнае слова, якое ўтварылася ад дзеяслова капі́ць, капі́цца — зьбіраць, зьбірацца. Адсюль выходзіць, што капа ёсьць тое ж што збор, куча, натоўп.[5]
Капа звычайна зьбіралася за вёскай, у лесе ці на мяжы з суседзкай грамадой.[1] Дзейнічаў копны суд на акрэсьленай тэрыторыі ў радыюсе прыкладна 2—3 мілі (15—20 км). Звычайная капа зьбіралася на пастаянным месцы, на капавішчы, дзе насыпалася ўзвышша, масьцілася зямля й рабіліся лавы. Гарачая капа, якая зьбіралася для пошуку злачынцы й яго затрыманьня адразу пасьля ўчыненьня злачынства, пастаяннага месца збору ня мела.[3]
У часы ВКЛ роля вызначэньня месца скліканьня ўскладалася на падкаморыяў:
А естли бы укривжоный злодейством хотел шкоды своее доходити копою, тогды вси в той околицы вокол на милю со всих чотырех сторон мають казати подданым своим на копу сходиться, а то ся маеть розумети вперед не тые местца, где досимест копы не бывали, которые коповища кождый подкоморий в повете своем назначити и села тых, хто ся там становити будеть, описати маеть[1] | ||
Найчасьцей на копны суд зьбіралася 10—20 судзьдзяў (колькасьць была пастаяннай[3]), якія й праводзілі капу (копны суд):
Копнае права не прытрымлівалася саслоўнага падзелу грамадзтва — таму ў некаторых актах копных судоў шляхціч, баярын і просты селянін выступалі як раўнапраўныя суб’екты. У копных судах разглядаліся пераважна справы простых людзей, але маглі разглядацца й справы, якія закраналі інтарэсы паноў, шляхты, асабліва тады, калі яны былі пазоўнікамі й зацікаўленыя ў хуткім выяўленьні й пакараньні злачынцы.[3] Падсуднасьць апраў копнаму суду не была дастаткова акрэсьлена.
Судаводзтва мела звычайную й гвалтоўную формы.
Пастановы копных судоў, як правіла, абскарджаньню не падлягалі й выконваліся адразу, але прысутныя возны альбо віж маглі затрымаць выкананьне.[3]
Дзейнасьць копных судоў у Беларусі спынілася ў канцы 18 стагодзьдзя[3] — пасьля далучэньня Беларусі да Расейскай імпэрыі й увядзеньня сыстэмы сельскага супольнага кіраваньня (сельскія таварыствы), якая не прадугледжвала права сялянаў на ажыцьцяўленьне судовых функцыяў. Копныя суды былі характэрнай зьявай у Беларусі й паўплывалі на фармаваньне своеасаблівых рысаў беларускага этнасу.[1]
Капы праводзіліся ў наступных месцах[6]:
Дзеля больш дасканалага вывучэньня копнага права трэба праглядзець наступныя крыніцы (з парады складальнікаў 18 тома Актаў выдадзеных Віленскай Археографічнай камісіяй)с:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.