мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Карма́[3] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Сажы пры ўтоку ў яго ракі Кармянкі. Адміністрацыйны цэнтар Кармянскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7624 чалавекі[2]. Знаходзіцца за 110 км на поўнач ад Гомелю, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў (лінія Магілёў — Жлобін). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Чачэрскам і з аўтамабільнымі шляхамі Бабруйск — Крычаў і Гомель — Магілёў.
Карма лац. Karma | |||||
Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава» | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1665[1] | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Кармянскі | ||||
Насельніцтва: | 7624 чал. (2018)[2] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2337 | ||||
Паштовы індэкс: | 247170 | ||||
СААТА: | 3225551000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°7′53″ пн. ш. 30°48′1″ у. д. | ||||
± Карма | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Карма — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя). Да нашага часу тут захавалася шляхецкая сядзіба і царква Сьвятога Мікалая, помнікі архітэктуры XIX стагодзьдзя, якія з савецкага часу знаходзяцца ў занядбаным стане.
Археалягічныя знаходкі на месцы сучаснага мястэчка датуюцца 26 тысячагодзьдзем да нашай эры[1]. Тым часам у пісьмовых крыніцах Карма ўпершыню ўпамінаецца ў 1665 годзе[1] як мястэчка Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва, шляхецкае ўладаньне[4]. Пад 1696 годам яна значыцца ў каптуровай кнізе Рэчыцкага павету ў зьвязку зь перадачай у вечнае карыстаньне рэчыцкаму мескаму пісару Паўлу Квялчэўскаму. Пад 1726 годам Карма ўпамінаецца ў інвэнтары Чачэрскага староства.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Карма апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Рагачоўскага павету[5] Магілёўскай губэрні. У гэты час маёнткам валодалі Быкоўскія; тут працавала цагельня.
На 1847 год у склад Кармянскай воласьці ўваходзіла 58 навакольных вёсак; празь мястэчка праходзіў Чарнігаўскі тракт, працавалі паштовая станцыя і расейская народная вучэльня. На 1880 год у Карме было 149 будынкаў, дзеялі царква і 3 сынагогі, працавалі 36 крамаў і вадзяны млын. На 1886 год — школа, 3 юдэйскія малітоўныя дамы, 30 крамаў, штогод праводзіліся 3 кірмашы. У канцы ХІХ стагодзьдзя ў мястэчку было 200 двароў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 25 лютага 1919 году тут выбухнула сялянскае антыбальшавіцкае паўстаньне, у выніку якога паўстанцы занялі Карму. Аднак 26 лютага 1919 году бальшавікі здушылі выступленьне. У 1924 годзе Карму вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 15 жніўня 1941 да 26 лістапада 1943 году Карма знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1962—1965 гадох мястэчка ўваходзіла ў склад Рагачоўскага раёну, у 1965—1966 гадох — Чачэрскага.
У Карме працуюць 2 сярэднія, музычная і спартовая школы.
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Дзеюць цэнтар культуры, 2 бібліятэкі.
У мястэчку выдаецца раённая газэта «Сьвітанак над Сожам».
Карма разьвіваецца ў адпаведнасьці з генэральным плянам (1976). У паўднёвай частцы мястэчка захаваўся гістарычны цэнтар з Рынкам. Забудова галоўных вуліцаў — 2—5-павярховыя жылыя дамы. Утварыўся мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. У цэлым пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Прамысловая зона разьмяшчаецца ў паўночнай частцы мястэчка.
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Спыніцца можна ў гасьцініцы «Карма»[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.