Remove ads
беларускі скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia
Гена́дзь Васілевіч Бура́лкін (12 лютага 1942, Ленінагорск, Казаская ССР — 2 студзеня 2024) — беларускі скульптар.
Генадзь Буралкін | |
Дата нараджэньня | 12 лютага 1942 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 студзеня 2024 (81 год) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптар |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў |
Узнагароды |
У 1976 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1976—1990 гадах скульптар Гарадзенскага мастацкага камбінату. З 1976 годзе удзельнічае рэспубліканскіх і міжнародных выставах. З 1980 — сябра Беларускага саюзу мастакоў, у 1990—2001 гадах — яго старшыня. Жыў і працуе ў Менску.
Працаваў ў вобласьці станковай і манумэнтальнай скульптуры. Асноўныя тэмы ўзятыя з народнага жыцьця, зьнітаваныя з памяцьцю гісторыі, нацыянальнымі паданьнямі[2].
Яго творы адрозьніваюцца манумэнтальнасьцю, арганічным спалучэньнем абагульненых і рэалістычных дэталяў, вытанчанасьцю формаў, глыбокім філязофскім асэнсаваньнем гістарычных падзей[2]. Аўтар манумэнта шахцёрскай славы ў Салігорску (1976), мэмарыяльны знак у гонар 850-годдзя Горадні (1978), мэмарыяльных помніка «Георгій Пераможца» ў Бабруйску (1999), мэмарыял ахвярам трагедыі на Нямізе ў Менску (1999, у суаўтарстве з архітэктарамі Аляксандрам Чадовічам, Святланай Барысовіч, Людмілай Жлоба)[3][4], ансамбля воінам-пагранічнікам у Гародне (2004).
Выканаў скульптуры сэрыі «Скачок» (1998—2000), «Жыцень» (2000), «Берагіня» (2001—2002), «Абліччы камянёў» (2002), «Лель» (2003), станковыя кампазыцыі «Песьня пратэсту» (1977), «Вясна Перамогі» (1978), «Узьяднаньне Усходняй і Заходняй Беларусі» (1979), «Яблынька» (1981), шэраг жаночых партрэтаў (1980-я гг.), «Памяці В. Хары» (1987), «Музыка» (1990), «Двое», «Сын зямлі» (абодва 1991), «Лясное возера» (1992), «Кастусь Каліноўскі», «Белая Ганча», «Сумненьне» (усе 1993), «Вяртаньне белага анёла», «Сымон-музыка», «Адам і Ева» (усе 1994), «Скок» (1995), сэрыя «Прысьвячэньне П. Пікаса» (1996) і інш., графічныя сэрыі «Славянскія матывы», «Ноч на Івана Купалу», «Раніца» (усё 1995), «Усяночная» (2002) і інш. Афармленьне інтэр’ераў драматычнага тэатру (у суаўтарстве) і Дому грамадзянскіх абрадаў у Гародне (1970-я гг.)[2].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва (Менск), Мастацкім музэі імя П. Масьленікава (Магілёў), Мастацкім музэі г. Флагштафу ў штаце Паўночная Караліна (ЗША) і інш., у прыватных калекцыях у Беларусі і па-за яе межамі.
Генадзь Буралкін зьяўляецца аўтарам помніка заснавальніку і першаму вялікаму князю Вялікага Княства Літоўскага Міндоўгу. У 2009 годзе у гістарычным цэнтры Наваградка адбылося яго адкрыцьцё.
Творы Буралкіна знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, музэях Беларусі і іншых краін, прыватных калекцыях.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.