From Wikipedia, the free encyclopedia
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла (па-нямецку: Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg) — найстарэйшы і адзін з найбольш прэстыжных унівэрсытэтаў на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны. Заснаваны ў 1386 годзе.
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла | |
Ruprecht-Karls-Universität Heidelberg | |
Лягатып | |
Дэвіз | Semper Apertus Immer offen Кніга ведаў заўсёды адкрыта |
---|---|
Заснаваны | 1386 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Bernhard Eitel[d][1] і Frauke Melchior[d][2] |
Рэктар | Бэрнгард Айтэль |
Колькасьць студэнтаў | 27 602 (зіма 2008—2009) |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 49°24′37″ пн. ш. 8°42′23″ у. д. |
Горад | Гайдэльбэрг |
Вобласьць | Бадэн-Вюртэмбэрг |
Краіна | Нямеччына |
Знаходзіцца ў складзе | Куімбрская група[d], Нямецкая дасьледчая сетка[d][3], Канфэрэнцыя нямецкіх рэктараў[d][4], Нямецкая ўнівэрсытэцкая спартовая фэдэрацыя[d][5], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][6], Навукова-інфармацыйная служба[d][7], міжнародная супольнасьць Лябараторыяў GLAM[d][8], UFA / DFH / FGU[d][9], 4EU+ Alliance[d], arXiv[d][10], German National Research Data Infrastructure (NFDI) e.V.[d][11], Ліга эўрапейскіх дасьледніцкіх унівэрсытэтаў[d] і ELIXIR Germany[d] |
Вэб-сайт | www.uni-heidelberg.de |
Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт імя Рупрэхта і Карла |
Ён быў заснаваны курфюрстам Рупрэхтам I з дазваленьня рымскага папы Ўрбана VI у 1386 годзе, каб даць яго разрозьненым валадарствам, Пфальцу на Райне, цэнтру духоўнага жыцьця, прыцягнуць замежнікаў і выхоўваць царкоўных дзеячаў і дзяржаўных чыноўнікаў ва ўласнай краіне. Падаплёкай утварэньня ўнівэрсытэту стаў Вялікі заходні раскол каталіцкай царквы: выпускнікі Сарбоны, якія падпарадкоўваліся Авіньёнскаму папу Клімэнту VII, не маглі служыць у цэрквах Пфальцу, што кіраваліся папам рымскім, таму ўзьнікла патрэба ва ўласнай тэалягічнай адукацыі. Першыя прафэсары ў Гайдэльбэрг прыехалі з Парыжу і Прагі. Рэктарам-заснавальнікам унівэрсытэту стаў Марсыліюс Інгенскі, прыхільнік наміналізму; наміналізм доўгі час выкладаўся ва ўнівэрсытэце ў выключным парадку.
На момант заснаваньня ён стаў чацьвертым па старшынстве пасьля Балёнскага, Праскага і Венскага ўнівэрсытэтаў на тэрыторыі Сьвятой Рымскай імпэрыі і першым унівэрсытэтам на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны.
Устаноўчыя граматы датаваныя 1 кастрычнікам 1386 г. 18 кастрычніка таго ж году адбылася царкоўная імша, якая адкрыла сьцены ўнівэрсытэту, а на наступны дзень пачаліся заняткі. У той жа дзень была атрыманая і срэбная ўнівэрсытэцкая пячатка, адбітак якой зьяўляецца лягатыпам унівэрсытэту.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.