Вярхо́вічы[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Вярховіцкага сельсавету.
Вярховічы месьцяцца за 29 км на паўночны захад ад Камянцу, за 57 км на поўнач ад Берасьця, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток).
- 1559: першыя зьвесткі аб Вярховічах у «Рэвізіі пушчаў і пераходаў зьвярыных у Вялікім Княстве Літоўскім», дзе ўтрымліваецца апісаньне межаў вярховіцкага ўладаньня паноў Копацяў.
- 2-я палова XVI ст.: двор у Берасьцейскім павеце ВКЛ.
- 1567: маёнтак, зь якога Васіль Копаць выстаўляў коней для войска.
- 1577: шляхецкае ўладаньне, 151 гаспадарка.
- 1582: двор, уласнасьць Войны.
- 1655: каля Вярховічаў у часе Невядомай вайны маскоўскія войскі разграмілі гетмана польнага Паўла Сапегу, пасьля чаго асадзілі Камянец.
- 1795: у выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі.
- 2-я палова XIX ст.: мястэчка, цэнтар Вярховіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. Аднайменны маёнтак належаў абшарнікам Ротам.
- 1878: Іван Рот арганізаваў у маёнтку фэрму па разьвядзеньні буйной рагатай жывёлы, якая на выстаўках неаднаразова адзначалася мэдалямі. Перасяленцы з Валыні і перасяленцы-габрэі, якія зьявіліся ў Вярховічах цягам XVII—XVIII стагодзьдзяў пабудавалі карчму і гандлёвыя рады.
- 1885: мястэчка, 84 жыхары, валасное праўленьне, праваслаўная царква (1818), малітоўны дом, піваварны завод, 12 крам, ветраны млын, за 1 вярсту ад мястэчка знаходзіўся вінакурны завод. У склад воласьці ўваходзілі 22 паселішчы (724 двары, 5922 жыхары).
- 1890: у маёнтку І. Рота 1023 дзесяціны зямлі, у мястэчку 99 дзесяцінаў зямлі.
- 1897: паводле перапісу
- у мястэчку 23 двары, 384 жыхары, 2 царквы, хлебазапасная крама, габрэйскі малітоўны дом, урачэбны прыёмны пакой, валасное праўленьне, народнае вучылішча, 2 абутковыя, кравецкая, фарбавальная, сталярная майстэрні, 5 дробных крам, карчма, кожны аўторак праводзіліся базары, 7 разоў у год — кірмашы;
- у маёнтку 5 двароў, 53 жыхары, вінакурны завод, ветраны млын;
- у фальварку 4 двары, 53 жыхары, кузьня.
- канец XIX ст.: царкоўнаму прыходу належала 99 дзесяцінаў зямлі, 691 двор, да яго адносілася 3098 прыхаджан мужчынскага і 2855 жаночага полу.
- 1905: 248 жыхароў, у народным вучылішчы 106 навучэнцаў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, цэнтар Вярховіцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: у мястэчку 45 двароў, 223 жыхары; у фальварку 1 двор, 18 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска, цэнтар сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 50 двароў, 275 жыхароў, 7-гадовая школа, паштовае аддзяленьне, сельпо, бальніца, аптэка. У былым маёнтку (20 двароў, 100 жыхароў) баў арганізаваны калгас «Парыская камуна».
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны вёска акупаваная нямецкімі войскамі з 22.06.1941 да 27.07.1944. Вызвалена воінамі 65-й арміі. На франтах загінулі 4 жыхары вёскі.
- 1960: у вёсцы 623 жыхары.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 773 жыхары, у калгасе «Расея».
- 2010 год — 531 чалавек
- 1999 год — 614 чалавек
Дзейнічаюць сярэдняя школа, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, Дом культуры, 2 бальніцы, амбуляторыя, аптэка, крама, камбінат бытавога абслугоўваньня, крухмальны завод. Помнік на брацкай магіле 137 савецкіх воінаў і 12 партызан, якія загінулі пры вызваленьні сельсавету ў ліпені 1944 году. Мікалаеўская царква (пабудавана ў 1933 годзе як касьцёл), царква на могілках (пачатак XX ст.).
Вярховічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў