беларускі дзяржаўны дзяяч, палітык, дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia
Вале́р Вільямавіч Цапка́ла (Цэпкала)[2] (нар. 22 лютага 1965, Горадня, БССР) — беларускі палітык і дыплямат.
Валер Цапкала лац. Valer Capkała | |
Першы намесьнік Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
8 жніўня 1994 — 20 студзеня 1997 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амэрыкі | |
24 лютага 1997 — 2 красавіка 2002 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Сяргей Мартынаў |
Наступнік: | Міхаіл Хвастоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 лютага 1965 (59 гадоў) Горадня |
Сужэнец: | Вераніка Цапкала |
Адукацыя: | |
Нарадзіўся 22 лютага 1965 году ў Горадні. Быў адзіным дзіцем у сям’і інжынэраў-хімікаў Віляма і Ніны Цапкалаў, якія былі накіраваныя ў Горадню па размеркаваньні на будаўніцтва азотнага завода, дзе адпрацавалі ўсё жыцьцё. Бацька скончыў Адэскі політэхнічны інстытут, маці — Харкаўскі інжынэрна-эканамічны інстытут.
Вучыўся ў гарадзенскай сярэдняй школе № 14 з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы, захапляўся гісторыяй. У 1982—1984 гадах вучыўся ў Беларускім тэхналягічным інстытуце. У 1984 годзе прызваны ў армію (адтэрміноўка студэнтам у той час была адмененая), праходзіў службу ў элітных ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня ў Хмяльніцкім[3].
Пасля службы ў арміі ў 1986 годзе адразу паступіў у Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін, які скончыў з адзнакай у 1991 годзе па спецыяльнасьці «Міжнародныя зносіны». Пасля вучобы застаўся ў аспірантуры гэтага ж інстытуту, у 1992 годзе скончыў яе на «выдатна», выкладаў у МДІМЗ, стаў кандыдатам юрыдычных навук.
З 8 жніўня 1994 году да 20 студзеня 1997 году быў першым намесьнікам Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь[4][5].
24 лютага 1997 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амэрыкі й Мэксыцы па сумяшчальніцтве [6], адстаўлены з гэтых пасадаў быў 2 красавіка 2002 году[7].
У 2020 годзе абвясьціў пра пляны балатавацца ў прэзыдэнты Беларусі. Але ня быў зарэгістраваны як кандыдат і быў вымушаны зьехаць зь Беларусі адразу ў Расею, потым ва Ўкраіну і Польшчу.
Цяпер працуе ў Латвіі. Па словах кіраўніка ягонай прэс-службы Аляксея Урбана, ён быў аб’яўлены ў вышук у Расеі і Беларусі «па палітычных матывах»[Крыніца?].
6 студзеня 2021 году Валер Цапкала абвясьціў аб стварэньні Беларускага Дэмакратычнага форуму з мэтай аб’яднаць «усё разумныя сілы ў канстытуцыйных пераўтварэньнях як разумную альтэрнатыву народнай большасьці ў адказ на псэўданацыянальны Усенародны сход»[8].
У кастрычніку 2022 году МУС Беларусі прызнала групу грамадзян, аб'яднаную пад кіраўніцтвам Валера Цапкалы, у тым ліку яго сайты і старонкі ў сацыяльных сетках, экстрэмісцкім фармаваньнем[9][10].
7 красавіка 2023 году Менскі абласны суд завочна прыгаварыў Валерыя Цапкалу да 17 гадоў калёніі[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.