Горадня Азот
беларускае хімічнае прадпрыемства From Wikipedia, the free encyclopedia
ААТ «Горадня Азот» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны ў Беларусі. Уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце й хіміі (канцэрн «Белнафтахім»). Знаходзіцца па адрасе: Гародня, праспэкт Касманаўтаў, 100.
ААТ «Горадня Азот» | |
![]() | |
Тып | ААТ |
---|---|
Заснаваная | 1963[1] |
Заснавальнікі | Савет Міністраў СССР |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | |
Ключавыя фігуры | Ігар Ляшэнка (генэральны дырэктар) |
Галіна | хімічная прамысловасьць |
Прадукцыя | азот, аміяк, мэтанол, угнаеньні, чысьцячыя, мыючыя й ахоўныя сродкі |
Чысты прыбытак | 12 366,0 тыс. BYN (2017) |
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | канцэрн «Белнафтахім» |
Аўдытар | BDO |
Гісторыя

Прадпрыемства разьмешчана прыкладна за два кілямэтры на ўсход ад мяжы гарадзкой забудовы. Створана ў 1963 годзе як азотна-тукавы завод. З 1963 году пачалася вытворчасьць аміяку й карбаміду. Пасьля ўводу ў строй вытворчасьці капралактама ў 1970 годзе завод ператвораны ў хімічны камбінат. У 1971 годзе прысвоена імя Сяргея Прытыцкага, адначасова ўведзены ў дзеяньне цех аміяку й другая чарга цеху карбаміду. У 1975 годзе ператвораны ў Гарадзенскае вытворчае аб’яднаньне «Азот», у 1981 годзе ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў. Уключае 5 вытворчасьцяў, 39 цахоў, 24 службы. Выпускае каля 50 відаў хімічнай прадукцыі, у тым ліку аміяк вадкі тэхнічны (976,8 тыс. тонаў у год), азотныя ўгнаеньні (карбамід — 785 тыс. тонаў у год, карбаміда-аміячная сумесь (КАС) — 720 тыс. тонаў у год, сульфат амонію — 319 тыс. тонаў у год), мэтанол тэнічны (80 тыс. тонаў у год), капролактам (111,2 тыс. тонаў у год), паліва біядызельнае (200 тыс. тонаў у год) і двухвокіс вугляроду вадкі (24 тыс. тонаў у год).
Зьяўляцца горадавызначальным прадпрыемствам. На сваім рахунку мае палац культуры, санаторый-прафілякторый, турыстычную базу, бібліятэкі, паліклініку, спартова-стралковы клюб, піянэрскі лягер, дзіцячыя садкі, ґазэту «Гарадзенскі хімік», жаночы хакейны клюб «Рытм Азот».
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году, вынікі якіх, як мяркуецца, былі сфальсыфікаваны, супрацоўнікі ААТ «Гародня Азот» падтрымалі пратэсты ў Беларусі й заклікі да нацыянальнай забастоўкі, аднак шмат зь іх было затрымана й зьбіта міліцыянтамі рэжыму Лукашэнкі[3][4]. На «Гародня Азоце» была найбольшая колькасьць тых, хто падтрымаў страйк сярод усіх прадпрыемстваў краіны[3].
30 сакавіка 2021 году даччыная кампанія ААТ «Гародня Азот» абвясьціла тэндэр на адгрузку сваіх тавараў. Адной з умоў тэндэру была магчымасьць не адзначаць прыналежнасьць грузу да ААТ «Гародня Азот». Гэта было выклікана пагрозай санкцый, паведамлялася ў тэндэрнай дакумэнтацыі й СМІ[5].
Кіраўніцтва[6]
- Аляксандар Лаўрычэнка (1 жніўня 1960 — 1 чэрвеня 1961)
- Іван Антонаў (1 чэрвеня 1961 — 30 лістапада 1965)
- Гімн Салаўёў (30 лістапада 1965 — 25 студзеня 1978)
- Уладзімер Іваноў (25 студзеня 1978 — 10 ліпеня 1992)
- Валерый Лангоў (13 ліпеня 1992 — 9 лістапада 2004)
- Аляксандар Радзевіч (6 сьнежня 2005 — 26 чэрвеня 2009)
- Ігар Жылін (12 жніўня 2009 — 4 лютага 2011)
- Канстанцін Маянаў (30 жніўня 2011 — 20 верасьня 2017)
- Ігар Бабыр (21 верасьня 2017 — 29 студзеня 2021)
- Ігар Ляшэнка (з 30 студзеня 2021)
Санкцыі
З 2006 году ААТ «Горадня Азот» і «Горадня Хімвалакно» (зь перапынкамі[7][8][9][10][11]) знаходзяцца ў санкцыйным сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за «падрыў дэмакратычнага працэсу»[12][13]. Апошняе ўключэньне было ў чэрвені 2021 году[14]. 9 жніўня 2021 году ў сьпіс быў уключаны генэральны дырэктар ААТ «Горадня Азот» Ігар Ляшэнка[11][15].
2 сьнежня 2021 году «Горадня Азот» і «Горадня Хімвалакно» трапілі ў чорны сьпіс Эўразьвязу[16]. Таксама кампаніі ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[17]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя[18][19].
У 2022 годзе да санкцый супраць прадпрыемства далучыліся Украіна ды Японія[20].
Рэакцыя на санкцыі
У некалькіх расьсьледаваньнях, выпушчаных у 2023 годзе, журналісты з Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру(be) ды літоўскай Siena заявілі, што прадукцыя ААТ «Горадня Азот» пасьля ўвядзеньня санкцый супраць заводу прадаецца ў ЭЗ з дапамогай некалькіх кампаній, зарэгістраваных у Кыргыстане, Узбэкістане, Сэрбіі ды Летуве[21][22]. У кастрычніку 2024 году паведамлялася аб пастаўках ва Украіну прадукцыі «Гродна Азоту» пад выглядам вырабленай у Туркмэністане праз кампанію, зарэгістраваную ў ААЭ[23].
21 лютага 2024 году Суд Эўрапейскага зьвязу(be) ў Люксэмбургу адхіліў пазоў ААТ «Горадня Азот» ды яго філіі «Хімвалакно», якія патрабавалі адмяніць санкцыі ЭЗ[24].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.