беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Алякса́ндар Міха́йлавіч Радзе́віч (нарадзіўся ў 1957 годзе, Смаргонскі раён Гарадзенскай вобласьці БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь (2009—2011).
Аляксандар Радзевіч | |
міністар прамысловасьці Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
26 чэрвеня 2009 — 4 лютага 2011 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Анатоль Русецкі |
Наступнік: | Дзьмітры Кацярыніч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
25 кастрычніка 1957 (66 гадоў) Смаргонскі раён Гарадзенскай вобласьці, БССР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Нарадзіўся ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці ў 1957 годзе.
Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «канструяваньне і вытворчасьць радыёапаратуры» ў 1979 годзе.
1979—1981 — інжынэр вытворчага аб’яднаньня «Інтэграл».
1981—2002 — на розных пасадах на Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудаваньня, з 1998 году — кіраўнік заводу.
2002—2005 — намесьнік старшыні Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту.
З 1 сьнежня 2005 году — генэральны дырэктар ААТ «Горадня Азот».
26 чэрвеня 2009 — 4 лютага 2011[1] міністар прамысловасьці Беларусі.
Чалец Назіральнае рады ААТ «Белпрамбудбанк».
25 траўня 2007 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь «за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у разьвiцьцё хiмiчнай i нафтахiмiчнай прамысловасьцi рэспублiкi»[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.