Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белаве́жа (па-польску: Białowieża) — вялікая вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца за 21 км на ўсход ад Гайнаўкі і за 66 км на паўднёвы ўсход ад Беластоку. Сядзіба гміны Белавежа.
Белавежа | |||||
польск. Białowieża | |||||
Царква Сьвятога Мікалая Цудатворцы ў Белавежы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1639 | ||||
Мясцовая назва: | Bałavieš, Biełaviež | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Гайнаўскі | ||||
Гміна: | Белавежа | ||||
Плошча: | 203 км² | ||||
Вышыня: | 163 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2002) | |||||
колькасьць: | 2670 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 13,15 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 17-230 | ||||
TERYT: | 0023076 | ||||
Нумарны знак: | BHA | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°42′14″ пн. ш. 23°51′9″ у. д. | ||||
Белавежа | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.bialowieza.pl |
У 1975—1998 роках уваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводзтва.
Сьляды дзейнасьці чалавека на тэрыторыі сучаснае гміны Белавежа сьведчаць, што паселішча існавала тут у раньнім каменным веку. Найстарэйшыя сьляды дзейнасьці чалавека датаваныя нэалітам, прыкладна 5 тысячаў гадоў таму. У 1827 ва ўрочышчы Старая Белавежа было адкрытае масавае пахаваньне, а да 1976 року на тэрыторыі Белавескага нацыянальнага парку налічана 30 месцазнаходжаньняў курганоў.
У XIII стагодзьдзі ваколіцы Белавежы былі прыгранічнай тэрыторыяй Мазавецкага, Галіцка-Валынскага княстваў, Вялікага Княства Літоўскага і яцьвяскіх плямёнаў.
У часы Рэчы Паспалітай абодвух народаў абшар уваходзіў у склад Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Першыя згадкі пра паселішча ў Белавежы датаваныя 1639 рокам, калі тут існаваў фальварак і двор караля Уладзіслава IV Вазы. Наступны двор паўстаў у часы панаваньня Аўгуста III Саса. У 1775 року вёска налічвала 20 двароў.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 року Белавежа адышла да Расеі. Падчас Лістападаўскага паўстаньня 1831 року ўся лясная варта далучылася да паўстанцаў, а ў 1863 року тут адбываліся сутычкі аддзелаў Рамана Рагінскага, Ануфрыя Духінскага і Валерыя Ўрублеўскага з расейскімі войскамі.
У 1915—1918 року Белавежа знаходзілася пад акупацыяй Другога райху, а ў 1919 сюды ўвайшлі польскія войскі.
У 1921—1939 гадах Белавежа ўваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводзтва міжваеннай Польскай Рэспублікі. Хоць паводле афіцыйных польскіх зьвестак, большасьць жыхароў Белавежы былі палякамі (50—60%), але ў мястэчку ўсё ж афіцыйна адзначаўся вялікі працэнт беларусаў (30—35%), у меншасьці жылі таксама жыды ды іншыя нацыянальнасьці (10—15%).
1 верасьня 1939 Белавежу бамбавалі лётчыкі Люфтвафэ, была пашкоджаная царква. Пасьля заняцьця Белавежы 3-й танкавай дывізіяй Трэцяга райху яна была перададзеная Саветам, якія заняліся высяленьнем мясцовага насельніцтва ў Сібір. У часе нямецка-савецкай вайны 322-і батальён нямецкай паліцыі праводзіў у ваколіцах забойствы мясцовага насельніцтва. У 1943 року тут дзейнічала партызанскія брыгады, аддзелы Арміі Краёвай а ў 1944—1945 у раёне Белавескай пушчы дзейнічаў аддзел маёра Зыгмунта Шандаляжа «Лупашкі».
25 ліпеня 1944 Ёсіп Сталін з дэлегатамі ПКНВ (Эдвард Асубка-Мараўскі, Андрэй Вітас) у Маскве падзялілі Белавескую пушчу паміж ПНР і БССР. Белавежа адышла Польшчы. 23 кастрычніка 1946 году аддзел рэпатрыяцыі Бельскага павету склаў справаздачу, у якой паведаміў пра зварот мясцовага органа ўлады (народнай рады) ў Белавежы да Сталіна з просьбай вярнуць вёску ў склад Савецкага Саюзу[1]. У лютым 1949 году стараста Бельскага павету згадаў у прыватным данясеньні, што сярод 3179 жыхароў Белавежы было 64,4 % (2048) беларусаў, 35,3 % (1123) палякаў і 0,3 % (8) расейцаў[2].
У Белавежы знаходзіцца сядзіба Белавескага нацыянальнага парку, Белавеская геабатанічная станцыя (польск. Białowieska Stacja Geobotaniczna) Варшаўскага ўнівэрсытэту, Інстытут біялёгіі сысуноў Польскай Акадэміі навук[3] і Эўрапейскі цэнтар натуральных лясоў Інстытуту паляўнічага лясьніцтва.
Ваяводзкая дарога 689 ад Бельску.
З 2005 у вёсцы Грудкі за 4 км ад Белавежы дзейнічае пешаходна-роварны польска-беларускі памежны пераход.
Белавежа прыцягальная для турыстаў дзякуючы нацыянальнаму парку Белавеская пушча, уключанаму ў сьпіс Сусьветнай спадчыны UNESCO.
Палацава-паркавы ансамбль XIX стагодзьдзя.
Дзейнічаюць аграсядзібы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.