From Wikipedia, the free encyclopedia
Магістраль М1 — асноўная транзытная аўтамагістраль у Рэспубліцы Беларусь. Зьяўляецца часткай эўрапейскага маршруту E30 і панэўрапейскага транспартнага калідору II Бэрлін — Ніжні Ноўгарад.
Праходзіць ад мяжы з Польшчай па тэрыторыі Берасьцейскай, Менскай і Віцебскай абласьцей да мяжы з Расеяй. На ўсім працягу ўяўляе сабой 4-палосную дарогу 1-й катэгорыі. Шаша праходзіць ад Берасьця, каля Жабінкі, Кобрыню, Бярозы, Івацэвічаў, Баранавічаў, Стоўпцаў, Койданава, Менску, Смалявічаў, Барысава, Крупак, Талачыну, Воршы да мяжы з Расеяй (пераход Рэдзькі). Абмежаваньне хуткасьці на розных участках — 90—120 км/г. Праезд па магістралі зьяўляецца платным, за выключэньнем легкавых аўтамабіляў, мікрааўтобусаў і дзьвюхвосевых грузавікоў, якія належаць грамадзянам Беларусі, РФ і Казахстана.
Працяг на захадзе — польская дарога 68, якая выводзіць на аўтатрасу 2, на ўсходзе — фэдэральная аўтамабільная дарога M1 «Беларусь».
Дарога М1 часткова супадае са старой дарогай Масква — Берасьце, якая таксама вызначалася як М1. Падчас рэканструкцыяў былі пабудаваныя новыя ўчасткі трасы ў абыход населеных пунктаў, празь якія праходзіла старая дарога. Фрагмэнты ранейшай трасы цяпер зьяўляюцца рэспубліканскімі дарогамі Р19, Р53, М2, Р1, Р2.
Ад 11 чэрвеня 2015 г. на дарозе вядзецца засьведчаньне хуткасьці руху пры дапамозе фотаздымачоў:
Пры выяўленьні перавышэньня дазволенай хуткасьці паводле 2 здымкаў устанаўліваюцца рэгістрацыйны знак, марка, мадэль і колер аўтамабіля. Уласьніку самахода здымкі высылаюцца з пастановай аб накладаньні спагнаньня[1].
Працягласьць — 611 км.
Адлегл. (прыбл.) |
Назва | Іншыя трасы | |
---|---|---|---|
Польшча | 68 E30 | ||
0 км | памежны пераход Казловічы | ||
8 км | Берасьце | Р16 | |
9 км | Берасьце | Р83 | |
21 км | Берасьце | ||
35 км | Жабінка | Р7 | |
56 км | Кобрынь | М12 E85 | |
65 км | Кобрынь | М10 | |
81 км | Р81 | ||
114 км | Бяроза | Р84 | |
128 км | Белаазёрск | Р136 | |
150 км | Івацэвічы | Р6 | |
176 км | Р43 Р2 E85 | ||
202 км | Р2 E85 | ||
213 км | Баранавічы | Р108 | |
222 км | Баранавічы | Р5 | |
262 км | Гарадзея, Нясьвіж | Р11 | |
271 км | Стоўпцы | Р64 | |
282 км | Стоўпцы | Р54 | |
293 км | Стоўпцы | Р2 E85 | |
307 км | Узда | Р68 | |
322 км | Койданаў | Р1 Р65 | |
346 км | Менск | Р23 | |
366 км | Менск | М4 М5 E271 | |
387 км | Менск, Нацыянальны аэрапорт «Менск» | М2 | |
397 км | Смалявічы | Р69 | |
399 км | Смалявічы | Р59 | |
420 км | Жодзін | ||
437 км | Барысаў | Р67 | |
449 км | Барысаў | Р53 | |
469 км | Крупкі | Р19 | |
492 км | Крупкі | Р62 | |
521 км | Талачын | Р26 | |
535 км | Талачын | Р19 | |
557 км | Ворша | Р15 | |
574 км | Ворша | М8 E95 Р87 | |
588 км | Дуброўна | Р22 | |
611 км | памежны пераход Рэдзькі | ||
Расея | M1 E30 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.