From Wikipedia, the free encyclopedia
Арда Туран (па-турэцку: Arda Turan; нарадзіўся 30 студзеня 1987 году, Стамбул, Турэччына) — былы турэцкі футбаліст, атакуючы паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Турэччыны.
Арда Туран | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 30 студзеня 1987[1][2] (38 гадоў) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца, флянгавы паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2011 2006 2011—2015 2015—2020 2018—2020 2020—2022 |
Галатасарай → Манісаспор (арэнда) Атлетыка Мадрыд Барсэлёна → Істанбул Башакшэхір (арэнда) Галатасарай |
127 (29) 15 (2) 127 (13) 36 (5) 34 (2) 39 (4) |
Зборныя | ||
2006—2017 | Турэччына | 100 (16) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2023— | Эюпспор[d] |
Арда зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Галатасараю». Да асноўнай каманды стаў падцягвацца яшчэ ў часы працы ў клюбе Георгія Хаджы. Першы афіцыйны матч правёў у гульні на Кубак Турэччыны супраць «Бурсаспору» 22 студзеня 2005 году. У 2006 годзе быў аддадзены ў арэнду ў клюб Супэрлігі «Манісаспор». Напачатку сэзону 2006—2007 гадоў вярнуўся з арэнды і ў хуткім часе стаў гульцом асновы клюбу.
10 жніўня 2011 году Туран перайшоў у мадрыдзкі «Атлетыка», падпісаўшы кантракт на 4 гады[3]. Сума трансфэру склала 12 млн эўра, што сталася самым дарагім трансфэрам турэцкага футбалісту[4]. Дэбютаваў за новы клюб 28 жніўня 2011 году супраць «Асасуны», выйшаўшы на замену ў другім тайме. У Лізе Эўропы дэбютаваў у стартавым складзе 15 верасьня 2011 году ў матчы супраць «Сэлтыку», адзначыўся галявым пасам. У сэзоне 2013—2014 гадоў быў адным з асноўных гульцоў каманды, калі «Атлетыка» здолеў атрымаць перамогу ў чэмпіянаце Гішпаніі і дайсьці да фіналу Лігі чэмпіёнаў.
За нацыянальную зборную Турэччыны дэбютаваў у 2006 годзе. На чэмпіянаце Эўропы 2008 году Арда забіў два мячы, ў тым ліку пераможны ў браму швайцарцаў.
«Галатасарай»:
«Атлетыка»:
«Барсэлёна»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.