Адраджэньне мовы — вяртаньне зацікаўленымі згуртаваньнямі заняпалай мовы да паўсядзённага ўжытку[1].
Узнаўленьне ўстойлівага разьвіцьця мовы вымагае падзелу ажыцьцяўленьня адпаведных захадаў на наступныя ступені:
- авалодваньне моваю дарослымі навучэнцамі;
- стварэньне згуртаванае грамады карыстальнікаў мовы;
- заахвочваньне пазаслужбовага ўжытку мовы ў зносінах між людзьмі розных пакаленьняў ды ў сем’ях, а таксама стварэньне суседзкіх установаў, у якіх ужытак мовы заахвочваецца й бароніцца;
- заахвочваньне пісьменнасьці ў мове незалежна ад урадавых установаў адукацыі;
- заахвочваньне ўжытку мовы ва ўрадавых установах адукацыі (школах, гімназіях, ліцэях);
- заахвочваньне ўжытку мовы ў працы;
- заахвочваньне ўжытку мовы ў мясцовых установах улады ды вяшчаньні;
- заахвочваньне ўжытку мовы ў вышэйшых навучальных установах (ВНУ) ды ўрадзе[2].
Мова перастае занепадаць, калі яе носьбіты:
- павялічваюць свой прэстыж у паноўнай грамадзе;
- павялічваюць сваё багацьце;
- павялічваюць сваю законную ўладу над паноўнаю грамадою;
- маюць моцную прысутнасьць ва ўстановах адукацыі;
- здольныя запісаць сваю мову;
- здольныя выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналёгіі[3].
Джошуа Фішман. Адкат моўнага асіміляваньня: тэорыя і ажыцьцяўленьне падтрымкі загрожаных моваў = анг. Reversing Language Shift: Theory and Practice of Assistance to Threatened Languages. — Клівдан: Multilingual Matters, 1991. — 448 с. — ISBN 185359122X
Дэвід Крыстал. Адміраньне мовы = анг. Language Death. — Кембрыдж: Cambridge University Press, 2000. — 198 с. — ISBN 0-521-65321-5