беларуская мовазнаўца і перакладніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Але́на Ўладзі́мераўна Табо́ліч (нар. 1940, в. Горна, Зэльвенскі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларуская мовазнаўца і перакладніца з ангельскай мовы.
Алена Таболіч | |
Дата нараджэньня | 15 красавіка 1940 (84 гады)[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Горна, Зэльвенскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў |
Прафэсія | выкладніца |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт |
Пасада | дацэнт |
Бацька | Уладзімер |
Кандыдатка філялягічных навук, дацэнтка. Сяброўка Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[2].
Скончыла школу ў Зэльве (Гарадзенская вобласьць). Скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. Абараніла кандыдацкую дысэртацыю ў галіне параўнальнага мовазнаўства. Стала выкладаць у МДЛУ на факультэце ангельскай мовы, дзе заняла пасаду дацэнткі[3].
У 2000-я гады ў складзе працоўнай групы зь 7 мовазнаўцаў удзельнічала ў падрыхтоўцы «Стратэгіі разьвіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагодзьдзі» для Таварыства беларускай мовы[4].
У 1989 годзе стала адной са складальніц «Ангельска-беларуска-расейскага слоўніка». У 1995 годзе — «Кішэннага ангельска-беларуска-расейскага слоўніка». Выдала кнігі перакладаў «Срэбны дождж» (1999), «Ліхтарык глогу» (2006) і «Ryhor Baradulin. Ksty» (2006). У кнігу «Срэбны дождж» увайшлі пераклады вершаў 29 амэрыканскіх і ангельскіх паэтаў[3]. У кнігу «Ліхтарык глогу» ўвайшлі пераклады вершаў амэрыканскіх і брытанскіх паэтаў на беларускую мову, а асобны разьдзел склалі беларускія вершы ў перакладзе на ангельскую[5] такіх паэтаў, як Рыгор Барадулін, Данута Бічэль, Ларыса Геніюш, Міхась Скобла і Сяргей Панізьнік[6].
У 2004 годзе стала адной з 4-х укладальніцаў 2-га выданьня «Ангельска-беларуска-расейскага слоўніка», якое падрыхтаваў навукова-мэтадычны цэнтар «Слоўнік» Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Уклала ў тым слоўніку на 10 000 словаў дадаткі і словы з 8 апошніх літараў ангельскага альфабэту ад S да апошняй Z[7]. У дадатках падала сьпісы геаграфічных назваў, лічэбнікаў, няправільных дзеясловаў, скаротаў, мераў вагі і даўжыні. Таксама вывярала фанэтычную транскрыпцыю слоўніка[8].
У 2011 годзе выйшаў зборнік вершаў Сяргея Панізьніка «На ўсе вякі», які зьмяшчаў аднайменны верш-гашма 1970-х гадоў у перакладзе Алены Таболіч на ангельскую[9]. У 2013 годзе стала адной з укладальніц «Ангельска-беларускага слоўніка» на 60 000 словаў (765 старонак)[10]. У 2019 годзе пераклала на ангельскую фотаальбом Анатоля Клешчука «Пад небам Беларусі»[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.