ізраільскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Іцха́к Шамі́р (па-габрэйску: יצחק שמיר; сапраўднае прозьвішча — Езярні́цкі; 15 кастрычніка 1915, Ружаны — 30 чэрвеня 2012, Тэль-Авіў) — ізраільскі палітык, сёмы прэм’ер-міністар Ізраілю. Другі па працягласьці знаходжаньня на пасадзе пасьля Давыда Бэн-Гурыёна[1].
Іцхак Шамір лац. Icchak Šamir | |
יצחק שמיר | |
Іцхак Шамір (1988) | |
7-ы прэм’ер-міністар Ізраілю | |
---|---|
20 кастрычніка 1986 — 13 ліпеня 1992 | |
Папярэднік: | Шымон Пэрэс |
Наступнік: | Іцхак Рабін |
10 кастрычніка 1983 — 13 верасьня 1984 | |
Папярэднік: | Мэнахем Бэгін |
Наступнік: | Шымон Пэрэс |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 кастрычніка 1915 Ружаны |
Памёр: |
30 чэрвеня 2012 (96 гадоў) Тэль-Авіў |
Партыя: | Лікуд |
Сужэнец: | Шуляміт Шамір |
Дзеці: | 2 |
Адукацыя: | Варшаўскі ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны, Расейская імпэрыя (цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі) у сям’і Пэрлы і Шлёмы, уласьніка гарбарні. Скончыўшы жыдоўскую школу ў Беластоку, у 1934 паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага унівэрсытэту. Аднак недавучыўшыся, у 1935 Езярніцкі эміграваў у Палестыну і распачаў навучаньне ў Габрэйскім унівэрсытэце ў Ерусаліме.
Тут узяў сабе за прозьвішча мянушку, выкарыстаную ім на падробленым пасьведчаньні асобы — Шамір. Далучыўся да ваенізаванай сіянісцкай групоўкі Іргун Цвай Леўмі, а пасьля яе падзелу ў 1940 далучыўся да падпольнае тэрарыстычнае арганізацыі «Лехі». У 1941 быў зьняволены, праз рок здолеў уцячы і стаў адным з кіраўнікоў «Лехі» замест забітага Аўраама Штэрна.
У 1944 ажаніўся з Шляміт[2], зь якой пазнаёміўся ў лягеры для затрыманых, куды тая трапіла за нелегальнае перасячэньне тэрыторыі Палестыны падчас сваіх уцёкаў з Баўгарыі. Зь ёй мелі двух дзяцей: Яіра і Гіляду[3].
У ліпені 1946 спайманы і высланы ў Афрыку брытанскімі ўладамі. У студзені 1947 здолеў уцячы разам зь яшчэ чатырма чальцамі Іргуну праз вырыты 200-футавы тунэль. Здолеў вярнуцца ў Ізраіль пасьля абвяшчэньня незалежнасьці ў 1948 року[4]. Са стварэньнем дзяржавы Ізраіль арганізацыя «Лехі» была распушчаная, ейныя чальцы далучыліся да ізраільскага войска[5], а сам Шамір пачаў займацца прыватным бізнэсам.
У 1955—65 Іцхак Шамір працаваў на «Масад». Узначальваў апэрацыю «Дамокал» па ліквідацыі нямецкіх навукоўцаў-ракетчыкаў, якія працавалі над эгіпецкай ракетнай праграмай[6].
У 1973 упершыню абраны ў Кнэсэт як сябра Лікуду. У 1977 стаў старшынём Кнэсэту, пазьней — міністрам замежных справаў (1980), міністрам абароны (1990).
Двойчы быў прэм’ер-міністрам Ізраілю (1983—1984, 1986—1992).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.