беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігар Анатольевіч Маршалаў[1] — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намесьнік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў (2013–2023), амбасадар Беларусі ў Зымбабвэ з 2023 году. Знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, ЕС ды іншых краін.
Ігар Анатольевіч Маршалаў | |
Файл:Ігар Маршалаў 2023 год.jpg Ігар Маршалаў 2023 год | |
Род дзейнасьці | фінансавая міліцыя |
---|---|
Дата нараджэньня | 1972 |
Месца нараджэньня | СССР, БССР, Магілёўская вобласьць, м. Шклоў |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | вышэйшая |
Месца вучобы | |
Пасада | намесьнік Старшыні КДК РБ — дырэктар ДФР КДК РБ |
Час | 9 жніўня 2013 году — 20 лістапада 2023 году |
Наступнік | Андрэй Самбук |
Узнагароды | |
Сайт | Старонка ў сеціве |
Ігар Маршалаў нарадзіўся ў 1972 годзе ў горадзе Шклове Магілёўскай вобласьці. Вучыўся ў сярэдняй школе. Пасьля яе заканчэньня вучыўся ў вучылішчы. У 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, дзе атрымаў дыплём з кваліфікацыяю «інжынэр-эканаміст». У 1998 годзе скончыў Беларускі камэрцыйны унівэрсытэт кіраваньня па спэцыяльнасьці «правазнаўства».
У лістападзе 1993 году прыняты на службу ў аддзел падатковых расьсьледаваньняў па горадзе Мазыру Дзяржаўнае падатковай інспэкцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскае вобласьці.
Пазьней служыў на розных пасадах у органах фінансавых (падатковых) расьсьледаваньняў: ад старэйшага інспэктара міжраённага аддзела да намесьніка начальніка ўпраўленьня — начальніка сьледчага аддзела ўпраўленьня Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гомельскае вобласьці.
З кастрычніка 2012 году па жнівень 2013 году Ігар Маршалаў займаў пасаду намесьніка дырэктара Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
9 жніўня 2013 году Указам Прэзыдэнта Беларусі прызначаны намесьнікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў.
20 лістапада 2023 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зымбабвэ[2].
У 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, дзе атрымаў дыплём з кваліфікацыяю «інжынэр-эканаміст».
У 1998 годзе скончыў Беларускі камэрцыйны унівэрсытэт кіраваньня па спэцыяльнасьці «правазнаўства».
У 2018 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «міжнародныя адносіны».
Узнагароджаны мэдалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені.
2 сьнежня 2021 году Маршалаў быў даданы ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3]. 20 сьнежня Маршалава ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[4]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя.
9 жніўня 2023 году Маршалаў быў ўнесены ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[5][6].
Генэрал-маёр фінансавай міліцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.