Vinsent (сапраўднае імя — Дзьмітры Ўладзімеравіч Папко; нарадзіўся 3 кастрычніка 1988 году) — беларускі музыка і актор.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Vinsent
Thumb
Vinsent
Дата нараджэньня 3 кастрычніка 1988 (35 гадоў)
Месца нараджэньня Івацэвічы, Беларусь
Месца вучобы
Занятак сьпявак, актор, перакладнік
Гады дзейнасьці 2009 — нашы дні
Жанры гіп-гоп, рок
Інструмэнты голас[d]
Закрыць

Творчы шлях

Музыка

У 2009 годзе артыст выдаў дэбютны альбом «Пачатак». Пасьля выданьня адбылася прэзэнтацыя альбому. Пасьля выданьня дэбютнага альбому былі зьнятыя відэакліпы на дзьве песьні з кружэлкі: «Працягваю жыць» і «Восеньскі вальс». Неўзабаве пасьля выданьня альбому, артыст пачаў канцэртаваць па гарадах Беларусі. Кліп на песьню «Восеньскі вальс», зьняты Зьмітром Карначыкам і Алесем Меліхаўцом, атрымаў узнагароды «Street Awards» і «Кліп-марафон»[1] за найлепшы кліп году.

У 2010 годзе Vinsent выдае сынгл «Слава Героям!», напісаны па матывах раману Ўладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Героямі песьні зьяўляюцца Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі. Тэкст пабудаваны ў выглядзе перапіскі паміж героямі.

З 2011 году артыст выступае з жывым складам музыкаў. Пачынае экспэрымэнтаваць, зьмешваючы гіп-гоп з рокам і джазам. Vinsent гастралюе па міжанародных фэстывалях у Беларусі, Польшчы, Летуве, Украіне.

У 2011 годзе выходзіць «Жывы DVD». Аснову DVD складае новае відэа, зробленае на клюбных канцэртах, а таксама справаздачы зь міжнародных фэстываляў. У дадатак да гэтага дыск зьмяшчае канцэртныя аўдыёзапісы, інтэрвію, сумесныя трэкі, тэксты ды фатаздымкі[2].

У 2012 годзе Vinsent выдае сынгл і кліп «Ні кроку назад», які зьяўляецца саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба».

Vinsent мае сумесныя працы: сынгл «Развага» (2010) з гуртом :B:N:, сынгл «Дай сілы!» (2011) з гуртом IQ48[2].

Кіно

У 2013 адбылася прэм’ера фільму «Жыве Беларусь», у якім актор Дзьмітры «Вінсэнт» Папко сыграў галоўную ролю Мірона Захаркі.

У 2013 адбылася прэм’ера фільму «Вышэй за неба», у якім актор Дзьмітры «Вінсэнт» Папко сыграў ролю Макса[2]. Ідэйным натхняльнікам і сурэжысэрам фільму зьяўляецца драматург Андрэй Курэйчык.

Дыскаграфія

Альбомы

DVD і кампіляцыі

  • «Жывы DVD» (2011)

EP і сынглы

  • «Слава Героям!» (2010)
  • «Веру» (2010)
  • «Ні кроку назад» (2012)
  • «Ток» (2013)
  • «Космас» (2021)

Сынглы ў супрацы зь іншымі выканаўцамі

  • «Развага» сумесна з гуртом :B:N: (2010)
  • «Дай сілы!» сумесна з гуртом IQ48 (2011)
  • складанка «Жалуды» (2013)

Відэакліпы

  • «Працягваю жыць» (2009)
  • «Восеньскі вальс» (2010)[3]
  • «Ні кроку назад» (2012)

Фільмаграфія

  • «Жыве Беларусь» (2013) — Мірон Захарка
  • «Вышэй за неба» (2013) — Макс

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.