Жыве Беларусь (фільм)
польскі мастацкі фільм 2012 року From Wikipedia, the free encyclopedia
польскі мастацкі фільм 2012 року From Wikipedia, the free encyclopedia
«Жыве́ Белару́сь» (па-польску: Żyvie Biełaruś, таксама па-ангельску: Viva Belarus!) — польскі мастацкі фільм, зьняты ў лістападзе — сьнежні 2011 году ў Польшчы. Прэм’ера фільму адбылася 22 траўня 2012 году на 62-м Канскім кінафэстывалі. Вытворчасьцю фільму займалася Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў (WFDIF). У кінатэатрах Беларусі фільм не дэманстраваўся.
Жыве Беларусь | |
Żyvie Biełaruś | |
Жанр | драма |
---|---|
Рэжысэр | Кшыштаф Лукашэвіч |
Сцэнарыст | Франак Вячорка, Кшыштаф Лукашэвіч |
Прадусар | |
У ролях | Зьміцер «Vinsent» Папко, Вадзім Афанасьеў, Караліна Грушка, Анатоль Кот, Павал Крыксуноў, Аляксандар Малчанаў, Дзяніс Тарасенка |
Кампазытар | Лявон Вольскі |
Апэратар | Вітальд Сток |
Мантаж | Кшыштаф Шпэтманскі |
Мастак | Андрэй Галінскі[d] |
Вытворчасьць | WFDiF |
Распаўсюд | Kino Świat[d] |
Дата выхаду | 2012 год |
Працягласьць | 98 хвілін |
Краіна | Польшча |
Мова | беларуская, расейская |
Бюджэт | 6 млн PLN (~ 1,9 млн $) |
Старонка на IMDb |
Па словах стваральнікаў, фільм прысьвечаны рэальным зьявам у сучаснай Беларусі, а дакладней, палітычнаму рэжыму прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Асновай для фільму стала гісторыя Франака Вячоркі.
Галоўны герой фільму — 23-гадовы беларускі рокер Мірон Захарка. На адным з канцэртаў гурт Мірона «ФорZа» выконвае кампазыцыю з палітычным падтэкстам, пасьля якога гурт правакуе натоўп на скандаваньне лёзунґу «Жыве Беларусь!». У выніку канцэрт разганяюць, калектыў трапляе ў сьпіс забароненых, а Мірона забіраюць у армію, нягледзячы на тое, што ён ня годны да службы з-за сардэчнай недастатковасьці. У арміі Мірон трывае жорсткую дзедаўшчыну, дыскрымінацыю і ґвалт, яго зьбіваюць. У сваім блозе хлопец ананімна вядзе дзёньнік, дзе і паведамляе пра гэтыя рэаліі беларускага войска. Мірон і жаўнеры, якія падтрымліваюць яго, дакучаюць камандаваньню часткі і прадстаўнікам дзяржаўнай улады. Мірон апынаецца ў цэнтры супрацьстаяньня зь дзейным палітычным рэжымам.
Рэжысэрам стужкі выступіў — Кшыштаф Лукашэвіч (рэжысэр «Лінч», 2-і рэжысэр «Варшаўская бітва. 1920», асыстэнт рэжысэра «Агнём і мячом», Quo Vadis, аўтар сцэнару «Генэрал Ніл» і інш.). 2-і рэжысэр — Агнешка Кік і Франак Вячорка. Асыстэнты рэжысэра — Антон Цялежнікаў і Кася Барычка. Сцэнар быў напісаны Франакам Вячоркам і Кшыштафам Лукашэвічам.
У ролях: Караліна Грушка, Анатоль Кот, Зьміцер «Vinsent» Папко, Аляксандар Малчанаў, Раман Падаляка, Дзяніс Тарасенка, Аляксандар Памідораў, Павал Крыксуноў, Максім Каржыцкі, Павал Гарадніцкі, Вераніка Лапуцька і іншыя.
Перадпрэм’ерны паказ адбыўся на 65-м Канскім кінафэстывалі ў межах кінакірмашу 22 траўня 2012, а таксама на Бэрлінскім кінафэстывалі 9 лютага 2013 году. Прэм’ера адбылася 17 красавіка 2013 году.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.