From Wikipedia, the free encyclopedia
SkyscraperCity (па-беларуску: Горад небасягаў) — вэб-сайт, прысьвечаны будаўніцтву, небасягам, урбаністыцы й гарадзкой фатаграфіі. Сайт працуе на vBulletin і зьяўляецца вэб-форумам. Сайт мае асабісты слоган — In Urbanity We Trust, што ў перакладзе прыкладна гучыць: «На лад гарадзкі спадзяемся».
SkyscraperCity | |
Слоган | In Urbanity We Trust |
---|---|
Тып | вэб-форум |
Даступныя мовы | ангельская, мовы сэкцыяў |
Уладальнік | Ян Клеркс |
Аўтар | Ян Клеркс |
Пачатак працы | 11 верасьня 2002[1] |
Рэгістрацыя | бескаштоўная |
Актуальны стан | працуе |
Рэйтынг Alexa | 2075[2] |
www.skyscrapercity.com |
Skyscrapercity.com быў створаны 11 верасьня 2002 году[1] і складаўся зь некалькіх асобных форумаў: Holland Hoogbouw Forums, Euroscrapers і OZscrapers. Аўтар і стваральнік — Ян Клеркс (Jan Klerks). У 2006 годзе колькасьць паведамленьняў на форуме павялічалася ўдвая з 4,5 да 9 мільёнаў.
Да асаблівасьцяў SkyscraperCity можна аднесьці:
Форум падзелены на некалькі тэматычных падфорумаў.
SkyscraperCity — адзін зь дзесяці найбуйнейшых форумаў у Сеціве з колькасьцю візітоўцаў у амаль 70 тысячаў штодзень[3]. Да траўня 2007 году было зарэгістравана больш за 100 тысячаў карыстальнікаў і створана больш за 250 тысячаў «галінак» з абмеркаваньнямі. Найбольшая колькасьць карыстальнікаў — з ЗША (15,4%)[4].
Першы запіс у самастойнай беларускай сэкцыі быў зроблены 19 траўня 2008 году[5]. Дагэтуль беларускія ўдзельнікі карысталіся расейскай сэкцыяй. У стварэньні беларускай сэкцыі дапамагалі ўкраінскія, расейскія карыстальнікі, а таксама мадэратары беларускай сэкцыі з розных краінаў.
Беларуская сэкцыя падзеленая наступным шляхам:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.