беларуская харчовая кампанія From Wikipedia, the free encyclopedia
«Mak.by» — беларуская сетка рэстаранаў хуткага харчаваньня, створаная на базе сеткі McDonald’s пасьля ейнага закрыцьця ў Беларусі ў 2022 годзе.
Гэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
Mak.by | |
Сайт | mak.by |
---|
Амэрыканская сетка рэстаранаў прыйшла ў Беларусь 10 сьнежня 1996 году, тады быў адкрыт першы рэстаран McDonald’s у Менску. У лістападзе 2022 году было абвешчана, што брэнд сыходзіць з краіны 22 лістапада й на яго месца павінна была прыйсьці расейская сетка хуткага харчаваньня «Смачна — і кропка», але гэтага не адбылося, і жыцьцё McDonald’s была працягнутая да 27 лістапада 2022 году[1], з таго моманту рэстараны працавалі пад шыльдаю «Мы открыты!» (па-беларуску: Мы адчынены!).
У пачатку красавіка 2023 году кампанія «КСБ Віктары Рэстараны» (кіравала McDonald’s у краіне) падала заяўку на рэгістрацыю назовы й таварнага знаку «Mak.by» [2]
18 красавіка 2023 году сетка рэстаранаў была перайменавана ў «Mak.by». У гэты ж дзень пачаў працаваць мабільны дадатак «МойMak.by».
18 кастрычніка 2023 году кампанія прадставіла новы дызайн пакаваньня бульбы фры, бургераў ды іншых прадуктаў. Дызайн распрацавала беларуская брэндынгавая агенцыя «Fabula Branding».
Пасьля рэбрэндынгу рэстараны Mak.by пачалі пераход на беларускіх пастаўшчыкоў
Соусы Heinz замянілі на айчынныя «КАМАКА».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.