Google Finance

вэбсайт аб фінансавых навінах From Wikipedia, the free encyclopedia

Google Finance

Google Finance — правайдар фінансавай інфармацыі, які належыць компании Google Inc. З дапамогай Google Finance можна было сачыць за курсамі валют, цэнамі на акцыі міжнародных кампаній і іншай фінансавай інфармацыяй.

Хуткія факты Тып, Даступныя мовы ...
Google Finance
Thumb
Тып правайдар фінансавай інфармацыі
Даступныя мовы Беларуская і звыш 100 іншых (2015)
Уладальнік Google
Аўтар Google
Пачатак працы 21 сакавіка 2006 (18 гадоў таму)
Камэрцыйны? так
Рэгістрацыя неабавязковая
Актуальны стан Дзейны
google.com/finance
Закрыць

Зьмест

Сэрвіс Google Finance прадастаўляе доступ да фінансавай інфармацыі аб большасьці транснацыянальных кампаній. Даступная інфармацыя па каціроўкам і рэйтынгі каштоўных папер, прэс-рэлізы і фінансавыя справаздачы кампаній. Па кожнай кампаніі адлюстроўваюцца вынікі агрэгатараў з Google News і Google Blog Search[1].

Гістарычныя дадзеныя даступныя ў выглядзе графікаў, рэалізаваных па тэхналёгіі Adobe Flash.

Сайт прапануе шэраг сэрвісаў для кіраваньня асабістай фінансавай інфармацыяй.

Гісторыя

Кампанія Google Inc. запусьціла сэрвіс Google Finance 21 сакавіка 2006[2].

12 сьнежня 2006 году адбылося значнае зьмяненьне хатняй старонкі і напаўненьня сэрвісу. У прыватнасьці стала даступная інфармацыя аб валютах і розных сэктарах рынку. Дадаўся інструмэнт Google Trends. Дададзеныя Гістарычныя дадзеныя па катыроўках каштоўных папер за больш чым 40 гадоў.

У чэрвені 2008 году сталі даступныя бягучыя каціроўкі каштоўных папер з NASDAQ і Нью-Ёрскай фондавай біржы ў межах партнэрскіх дамоваў з сайтам Google[3][4].

18 лістапада 2008 году на старонках праекта пачала паказвацца рэкляма.

У жніўні-верасьні 2009 году быў запушчаны апераджальны індыкатар для інвэстараў — Google Domestic Trends[5], заснаваны на аналізу пошукавых запытаў.

У Беларусі

Старонка праекту 24 жніўня 2022 году перастала адкрываецца ў Беларусі. Гэта выклікана міжнароднымі санкцыямі. Пры спробе адкрыць старонку зьяўляецца паведамленьне: «У цяперашні час Google Фінансы недаступныя, бо некаторыя міжнародныя пастаўшчыкі дадзеных больш не падтрымліваюць ваш рэгіён. Калі ласка, правярайце наяўнасьць новых абнаўленьняў»[6].

Глядзіце таксама

  • Yahoo! Finance
  • Bloomberg
  • Рэйтэр

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.