Нэ́віл Чэ́мбэрлен[11] (па-ангельску: Arthur Neville Chamberlain; 18 сакавіка 1869, Эджбастан, Бірмінггэм — 9 лістапада 1940, Гэкфілд пад Рыдынгам) — 60-ы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі. Належаў да Кансэрватыўнай партыі.
Біяграфія
Сын Джозэфа Чэмбэрлена, брат Остына Чэмбэрлена. Навучаўся ў элітнай школе ў Рагбі і Бірмінггэмскім унівэрсытэце. Даволі працяглы час прысьвяціў прадпрымальніцкай дзейнасьці. У 1915—1916 гадох займаў пасаду лорда-мэра места Бірмінггэм. У 1923—1924 ды 1931—1937 гадох — канцлер казначэйства. 60-ы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі ў 1937—1940 гадох. Прыхільнік палітыкі прымірэньня агрэсара. У 1938 року падпісаў Мюнхэнскае пагадненьне з Гітлерам, Мусаліні й Даладзье. Вярнуўшыся ў Лёндан, Чэмбэрлен прад’явіў публіцы на аэрадроме падпісанае пагадненьне са словамі, якія ўвайшлі ў гісторыю: «Я прывёз вам мір», але палітыка заспакаеньня не прынесла Эўропе міру: пачалася Другая сусьветная вайна.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.