From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуа́рд Алякса́ндравіч Па́льчыс (нар. 1990, Ліда, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі блогер і публіцыст.
Эдуард Пальчыс | |
Імя пры нараджэньні | Эдуард Аляксандравіч Пальчыс |
---|---|
Род дзейнасьці | блогер |
Дата нараджэньня | 28 кастрычніка 1990 (33 гады) |
Месца нараджэньня | Ліда, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | вышэйшая |
Месца вучобы | Гістарычны факультэт БДУ (2013) |
Занятак | блогер, актывіст |
Бацька | Аляксандар Пальчыс |
Маці | Антаніна Аляксандраўна Пальчыс |
Жонка | Вікторыя Пальчыс |
Дзеці | дачка Эмілія (нар. 2020) |
Узнагароды | |
Сайт | 1863x.com |
Заснавальнік парталу «1863x.com» пад псэўданімам «Джон Сільвер», палітвязень Беларусі.
У 2006 годзе двойчы ўдзельнічаў у расчыстцы сядзібы Ігната Дамейкі ў вёсцы Запольле Лідзкага раёну. У старэйшых клясах выступаў за лідзкую гарадзкую каманду па «Што? Дзе? Калі?». У 2008 годзе заняў 2-е месца на рэспубліканскай прадметнай алімпіядзе па гісторыі сярод 11-клясьнікаў. Атрымаў за гэта дыплём 2-й ступені ад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і грашовую прэмію са Спэцыяльнага фонду прэзыдэнта Беларусі. Паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2013 годзе, але не схацеў атрымліваць дыплём[1], каб не адпрацоўваць па разьмеркаваньні. Працаваў рэпэтытарам гісторыі і адмыслоўцам у сацыяльных сетках. У сьнежні 2014 году стварыў расейскамоўны партал «1863x.com» пра гісторыю і навіны Беларусі ў сувязі з расейскай вайсковай інтэрвэнцыяй ва Ўкраіну. Пісаў артыкулы пад псэўданімам «Джон Сільвер» і лёзунгам «Крэмль павінен быць разбураны». У траўні 2015 году трапіў пад арышт па крымінальнай справе за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці. У лістападзе 2015 году зьехаў з жонкай ва Ўкраіну. У студзені 2016 году пры перасячэньні расейска-ўкраінскай мяжы яго затрымалі супрацоўнікі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі па Бранскай вобласьці. Пазьней яго экстрадавалі ў Беларусь, дзе зьмясьцілі ў Жодзінскі ізалятар (Менская вобласьць)[2]. 28 кастрычніка 2016 году Менскі гарадзкі суд вырак Эдуарда Пальчыса да году і 9 месяцаў абмежаваньня волі за 10 артыкулаў пад псэўданімам Сільвер на партале 1863x.com[3]. Улетку 2017 году быў сустваральнікам парталу «500год» (500god.by) у гонар юбілею Біблііі Скарыны[4]. 21 сьнежня 2017 году склаў праграму сьвяткаваньня 100-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі[5]. 11 чэрвеня 2018 году старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк адзначыў дапамогу Эдуарда Пальчыса ў правядзеньні «Дня памяці пра генацыд» у сувязі з 30-годзьдзем адкрыцьця Курапатаў[6]. 25 сакавіка 2019 году быў суарганізатарам сьвяткаваньня 101-х угодкаў БНР у Горадні[2].
17 сьнежня 2021 году судзьдзя Менскага гарадзкога суду Пятро Арлоў вырак Эдуарда Пальчыса да 13 гадоў зьняволеньня ў калёніі паводле 4-х артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі за: 1) узбуджэньне сацыяльнай варожасьці (130-ы артыкул), 2) ладжаньне масавых беспарадкаў (арт. 293), 3) ладжаньне парушэньня грамадзкага парадку (арт. 342), 4) заклік да прычыненьня шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі (арт. 361)[7].
30 верасьня 2020 году журналіст «Нашай нівы» Зьміцер Панкавец адзначыў: «Пальчыс на сваім прыкладзе паказаў, што беларускі нацыяналізм можа быць папулярным. Блогер заахвочваў тысячы людзей спазнаваць гісторыю Беларусі, пераасэнсоўваць нашу спадчыну і сучаснасьць. У гэтым была і застаецца каштоўнасьць Пальчыса»[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.