Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шымкент (па-казаску: Шымкент) — горад рэспубліканскага значэньня ў Казахстане, (да 19 чэрвеня 2018 году — адміністрацыйны цэнтар Паўднёва-Казахстанскай вобласьці). Горад уваходзіць у тройку найбуйнейшых гарадоў Казахстана й зьяўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых і гандлёвых цэнтраў краіны. Насельніцтва 1 010 514 чалавек (на 2018 год).
Шымкент | |||
| |||
Дата заснаваньня: | XII стагодзьдзе | ||
Краіна: | Казахстан | ||
Кіраўнік: | Нурлан Саўранбаеў[d] | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 506 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Паштовы індэкс: | 160000 | ||
Нумарны знак: | X / Y / 17 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°18′0″ пн. ш. 69°36′0″ у. д. | ||
Шымкент | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.gov.kz/memleket/entities/shymkent |
Прэзыдэнт рэспублікі Нурсултан Назарбаеў адзначыў Шымкент як трэці паводле значнасьці горад у краіне[1]. Міжнародная асамблея сталіцаў і буйных гарадоў (МАГ) прызнала Шымкент «Лепшым горадам сярод краінаў СНД» у 2011 годзе[2].
Паселішчы на тэрыторыі сучаснага Шымкента ўжо існавалі на мяжы XI—XII стагодзьдзяў. На працягу стагодзьдзяў Шымкент нярэдка падвяргаўся спусташальным нашэсьцям заваёўнікаў. У пачатку XIII стагодзьдзя праз Сайрамскую аазу прайшлі ў Мавэранагр войскі Чынгісхана, пасьля чаго ён стаў часткай уладаньняў нашчадкаў заваёўніка. У XIV стагодзьдзі ў выніку пасьпяховых ваенных дзеяньняў супраць ханаў Ак-Орды й Залатой Арды Тымур уключыў яго ў склад сваёй дзяржавы. У пачатку XVI стагодзьдзя Шымкент увайшоў у склад Казаскага ханства, затым на працягу XVII—XVIII стагодзьдзяў стаў аб’ектам нашэсьцяў джунгарскіх заваёўнікаў.
Большую частку насельніцтва гораду складаюць казахі (65%), у той час як сярод нацыянальных меншасьцяў лідэрства маюць расейцы (15%) і узбэкі (14%).
Шымкент зьяўляецца адным зь вядучых прамысловых і эканамічных цэнтраў Казахстана. У горадзе налічваецца 69 прамысловых прадпрыемстваў каляровай мэталюргіі, машынабудаваньня, хімічнай, нафтаперапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.