вёска ў Сьветлагорскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Чы́ркавічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Чырцы. Цэнтар сельсавету Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1158 чалавек. Знаходзяцца за 7 км на паўночны захад ад Шацілавічаў, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Сьветлагорск-на-Бярэзіне (лінія Жлобін — Каленкавічы); на аўтамабільнай дарозе Шацілавічы — Парычы.
Чыркавічы лац. Čyrkavičy | |
Першыя згадкі: | 1560 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Шацілавіцкі |
Сельсавет: | Чыркавіцкі |
Вышыня: | 124 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1158 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2342 |
Паштовы індэкс: | 247410 |
СААТА: | 3250832086 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°39′37″ пн. ш. 29°38′55″ у. д. |
± Чыркавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Чыркавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).
Першы пісьмовы ўпамін пра Чыркавічы датуецца 1560 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Рэчыцкага павету[2] Менскага ваяводзтва.
Паводле інвэнтару Бабруйскага староства за 1639 год у Чыркавичах было 26 дымоў, зь якіх 15 заселеныя, і 40 валокаў землі, зь якіх 25 пустыя.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Чыркавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У 1840 годзе на сродкі П. Пушчына замест струхлелага ў мястэчку збудавалі новы драўляны будынак царквы Сьвятых Пятра і Паўла (у яе архіве захоўваліся мэтрычныя кнігі і прыходзкія сьпісы ад 1799 году).
На 1885 год у Чыркавічах было 92 двары, дзеялі 2 царквы, працавала расейская школа. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 149 двароў, хлебазапасны магазын, карчма. На 1908 год — 165 двароў, фэльчарскі пункт; на 1917 год — 208 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Чыркавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чыркавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе сталі цэнтрам сельсавету Парыцкага раёну Бабруйскай акругі (вобласьці). У 1930 годзе ў вёсцы працавалі кузьня. На 1925 год тут было 220 двароў.
На 2003 год у Чыркавічах было 398 двароў, на 2004 год — 434. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
У Чыркавічах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Плян Чыркавічаў складаецца з простай шыротнай вуліцы, да цэнтру якой з поўдня далучаецца завулак; на ўсходзе яе перасякае кароткая вуліца. На поўначы, паралельна да галоўнай разьмяшчаецца кароткая простая вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.