From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква́ Сьвято́га Мікала́я — помнік архітэктуры XIV стагодзьдзя ў Берасьці, катэдра япіскапа ўладзімерскага і берасьцейскага. Знаходзілася ў Старым Месьце[lower-alpha 1], на Ўніяцкім пляцы, на поўдзень ад царквы базылянаў. Твор архітэктуры готыкі. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і зруйнавалі царкву.
Помнік абарончай і сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Мікольская царква зь Візытацыі 1759 году | |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°04′57.53″ пн. ш. 23°39′36.14″ у. д. |
Архітэктурны стыль | беларуская готыка |
Дата заснаваньня | XIII ст. |
Дата скасаваньня | 1840 |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
У 1596 годзе ў Мікольскай саборнай царкве абвясьцілі Берасьцейскую царкоўную унію
Царква ў гонар Мікалая Цудатворцы ў Берасьці ўпершыню ўпамінаецца ў 1390 годзе пры наданьні месту Магдэбурскага права. Царква мела статус катэдры ўладзімерска-берасьцейскага япіскапа. Мэтралягічны аналіз выяваў царквы дае падставу меркаваць пра час яе пабудовы на мяжы XIII—XIV стагодзьдзяў[1].
Берасьцейскае Мікольскае брацтва было арганізаванае ў 1589 годзе пры актыўным удзеле берасьцейскага кашталяна Адама Пацея з блаславеньня япіскапа Ўладзімерскага і Берасьцейскага Мялеція Храптовіча. 28 студзеня 1591 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза выдаў грамату, якая зацьвердзіла брацтва і школу пры ім.
У 1596 годзе ў катэдральнай царкве Сьвятога Мікалая абвясьцілі царкоўную унію, вынікам якой стала ўтварэньне Ўніяцкай Царквы. У 1657 годзе Э. Дальбэрг адлюстраваў сьвятыню на гравюры з панарамай аблогі Берасьця. Найбольш вядомая выява царквы — зь Візытацыі цэркваў Берасьця 1759 году.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць, аднак з скасаваньнем Ўладзімерска-Берасьцейскай уніяцкай япархіі яна страціла статус катэдральнай. У 1831 годзе расейскія ўлады зрабілі абмеры сьвятыні, якую рыхтывалі да перабудовы пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (захаваліся абмеры і праект перабудовы 1837 году). Аднак у 1840—1850 гадох яны зруйнавалі помнік у час будававаньня Берасьцейскай фартэцыі.
У 1994 годзе археоляг Валянцін Собаль меў адкрыты ліст з НАН Беларусі на правядзеньне раскопак на месцы ў крэпасьці, дзе стаяў гэты помнік архітэктуры, аднак тагачасныя берасьцейскія абласныя ўлады забаранілі раскопкі.
Мяркуецца, што помнік належаў да традыцыі гатычнага сакральнага дойлідзтва Вялікага Княства Літоўскага. Царква мела простую форму: чатырохкутнік зь дзьвюма вежамі на пярэднім фасадзе. Менавіта гэтыя дзьве вежы дазваляюць залічыць помнік да ліку абарончых храмаў, падобна храмам у Сынковічах, Мураванцы, Супрасьлі, Кодні і Вільні.
Інтэр’ер аздабляўся вялікім алтаром Сьвятых Барыса і Глеба, мастацкімі работамі. У алтары антычнага стылю былі царскія вароты з выявамі сьвятых. У царкве захоўвалася нямала абразоў старажытнага пісьма на дрэве і палатне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.