Узброеныя сілы Беларускае Народнае Рэспублікі — комплекс узброеных фармаваньняў, якія ствараліся на тэрыторыі сучаснае Беларусі ў пэрыяд зь лістапада 1917 году па сакавік 1921 году.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі
Thumb
Гады існаваньня 24 лістапада 1917 — сакавік 1921
Краіна Беларуская Народная Рэспубліка
Уваходзіць у Войска Польскае (лета 1919 — сакавік 1921)
Тып сухапутныя войскі (пяхота і кавалерыя)
Колькасьць каля 11 000 чал.
(без уліку партызан і балахаўцаў)
каля 54 000 чал.
(агульным лікам)
Дысьлякацыя БНР
Польшча
Войны Грамадзянская вайна ў Расеі
Польска-савецкая вайна
Удзел у
  • Варшаўская бітва (1920)
  • Вядомыя камандзіры Гасан Канапацкі
    Францішак Кушаль
    Станіслаў Булак-Балаховіч
    Б. Перамыкін
    Закрыць
    Хуткія факты Гісторыя беларускай арміі ...
    Гісторыя беларускай арміі
    Войска Полацкага княства

    Войска Вялікага Княства Літоўскага

    Войска Рэчы Паспалітай
    (Войска Вялікага Княства Літоўскага)
    Войскі паўстанцаў 1794 году

    Расейская імпэратарская армія
    Беларускі 7-ы гусарскі полк
    Віленская ваенная акруга
    Беларускі армейскі корпус

    Літоўскае войска

    Войскі паўстанцаў 1830 году

    Войскі паўстанцаў 1863 году

    Узброеныя сілы БНР

    Летувіскае войска
    Першы беларускі полк
    Беларускі асобны батальён

    Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
    Беларуска-летувіская армія
    Беларуская ваенная акруга

    Польскае войска
    Самаабарона Літвы і Беларусі
    Беларуская Вайсковая Камісія

    Войска Сярэдняй Літвы

    Узброеныя сілы СССР
    Савецкі партызанскі рух у Беларусі

    Беларуская самаабарона
    Беларуская Народная Партызанка

    Беларускі Копрус Самааховы
    Беларуская Краёвая Абарона
    Беларускі легіён
    30-я дывізія (2-я расейская)
    30-я дывізія (1-я беларуская)

    Беларускі пасьляваенны антысавецкі супраціў

    Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь
    Закрыць

    Фармаваньні пад эгідаю БНР

    Thumb
    Шчыт вайскова-дыпляматычнае місіі БНР
    Thumb
    Сьцяпан Некрашэвіч

    24 лістапада 1917 году, яшчэ задаўга да зьяўленьня БНР, на тэрыторыі часткова акупаванае нямецкімі войскамі Беларусі быў сфармаваны 1-ы Менскі беларускі пяхотны полк (каля 2 тыс. чал.), сталы асноваю ўзброеных фармаваньняў Выканаўчага камітэту Вялікае Беларускае рады Ўсебеларускага зьезду. Гэты полк удзельнічаў у баях з бальшавікамі ў студзені — лютым 1918 году, дзейнічаючы сумесна з польскім корпусам пад камандаваньнем ґенэрала Доўбара-Мусьніцкага. 9 сакавіка 1918 году, карыстаючыся чарговым наступам нямецкіх войскаў, Выканкам рады абвясьціў пра стварэньне Беларускае Народнае Рэспублікі.

    20 кастрычніка Рада БНР зьвярнулася да канцлеру Нямецкай Імпэрыі ,яшчэ раз просячы прызнаньня незалежнасьці Беларусі і дазвола на стварэньне беларускага войску[1][2].

    Thumb
    Кастусь Езавітаў

    Беларускія афіцэры,выкарыстоўвая назьбіраную сялянамі зброю, прыступілі да стварэньня беларускіх войскаў, не чакаючы дазволу ад нямецкіх улад. Немцы адказалі арыштам стваральнікаў гэтых атрадаў, у тым ліку палкоўніка К. Езавітава, і пасадзілі іх у турму. Ад расстрэлу іх уратавала толькі Лістападаўская рэвалюцыя ў Нямеччыне[1][2].

    Thumb
    Кіпрыян Кандратовіч

    9 лістапада беларускі ўрад выдаў яшчэ адну пастанову аб фармаваньні войска. 11 лістапада генэралу К. Кандратовічу, палкоўніку К. Езавітаву было даручана стварэньне штабу 1-га Беларускага Палка. Кіпрыян Кандратовіч, як сябар Рады БНР, прапанаваў праект арганізацыі 200-тысячнага войска і паведаміў, што віленскія банкіры і грамадзяне ў падтрымку гэтай ідэі гатовы выдаткаваць значныя фінансавыя сродкі. Адзінай перашкодай, паводле генэрала К. Кандратовіча, была неабходнасьць згоды немцаў і пастаўка празь іх зброі[1][2].

    А. Луцкевіч запратэставаў супраць прапановы генэрала Кандратовіча, бо ня верыў у «падтрымку мас» і быў перакананы ў адмове з боку немцаў. Тым ня менш ён стварыў дэлегацыю з Р. Скірмунтам, В. Савічам і інш., і адправіў яе да германскіх уладаў. Аднак як у Салдацкім Савеце 10-й арміі, так і ў генэрала Э. Фалькенгайна дэлегацыя атрымала адмову. Генэрал Фалькенгайн адказаў проста: «Калі ў полі бачаньня нямецкіх войскаў зьявяцца якіясьці ўзброеныя сілы, то мы зьвернем супраць іх свае кулямёты».[1][2].

    У часе сустрэчы генэрала К. Кандратовіча з польскім камандуючым генэралам Владыславам Вэйткам, было вырашана, што кожная народнасьць будзе мець уласныя аддзелы самааховы на прынцыпах аўтаноміі, і толькі ў выпадку агульнай пагрозы будзе падпарадкоўвацца агульнаму кіраўніцтву. Аднак да ўтварэньня агульнага фронту супраць бальшавікоў не дайшло[1][2].

    Дзейнасьць Рады БНР у гэтым кірунку занепакоіла нават бальшавікоў. На бок Рады перайшлі беларускія эсэры, якіх бальшавікі атруцілі сваімі прапановамі аб кампрамісу (тыя эсэры ўдзельнічалі ў перамовах Луцкевіча зь Леніным)[1][2].

    Аднак неспакой бальшавікоў ня быў апраўданы. БНР не хапіла ні часу, ні арганізацыйных талентаў, каб у кароткі час стварыць баяздольныя войскі. Акрамя таго ва ўрадзе БНР (Савеце народных міністраў) панавалі капітулянцкія настроі і ўвогуле неразуменьне ва імя чаго ствараецца беларуская армія. Вярбоўка ішла павольна, а ў дабавак у гэтай арміі панавалі прабальшавісцкія погляды[1][2].

    Усьведамляючы хісткасьць свайго становішча, лідэры БНР паспрабавалі ўсталяваць кантакты з палякамі для сумеснага стварэньня баяздольных часткаў, але спробы гэтыя не ўвянчаліся посьпехам — палякі не былі зацікаўлены ў стварэньні беларускай дзяржавы, а тым больш, «вялікае Беларусі», якая прэтэндавала на такія гарады, як Вільня й Беласток, аспрэчваныя Польшчаю. Наступным прэтэндэнтам на ролю саюзьніка рэспублікі сталі войскі ангельска-францускіх інтэрвэнтаў на Поўдні Расеі. 13 студзеня 1919 году старшыня Беларускага нацыянальнага цэнтру Сьцяпан Некрашэвіч зьвярнуўся да камандуючага саюзнымі войскамі ґенэрала Бертэлё з мэмарандумам пра стварэньне т. зв. «заходняга войска» — беларускага аналяга войска, які меў бы мэтаю таксама барацьбу з бальшавікамі. На пасаду галоўнакамандуючага прапанаваўся ґенэрал Вэнт. Аднак сфармаваць атрымалася толькі адну дывізію — Заходнюю стралковую (прыбл. 10 тыс. чал.), якая складалася ня толькі зь беларусаў, але, галоўным чынам, з палякаў і літоўцаў, і якая распалася пры першым жа сутыкненьні з часткамі Чырвонай Арміі.

    Пэрыяд польскае акупацыі (1919—1920)

    Thumb
    Алесь Гарун

    Улетку 1919 году вялікая частка Беларусі была занята польскімі войскамі, з прычыны чаго было зьмеркавана вярнуцца да арґанізацыі беларускага войска. Беларускія палітычныя дзеячы пачалі перамовы з польскімі ўладамі на прадмет фармаваньня войска. З гэтай нагоды ў Вільні была створана Беларуская вайсковая камісія (БВК), старшыня якой Павал Аляксюк 9 чэрвеня заявіў: «Мы павінны стварыць сваё войска, якое побач з польскімі й іншымі войскамі вызваліць Беларусь ад бальшавізму». Тым ня менш, палякі не сьпяшаліся з арґанізацыяю беларускіх часткаў: толькі 22 кастрычніка Юзэфам Пілсудзкім быў выдадзены дэкрэт, які дазваляе сфармаваць 2 беларускіх батальёны й зацьвердзіў БВК у складзе Паўла Аляксюка, А. Прушынскага(Алеся Гаруна) ,Г. Канапацкага, Ф. Кушаля і У. Мурашкі. Палкоўнік Канапацкі, апрача таго, быў прызначаны галоўнакамандуючым войскам.

    Штаб войска зьмесцаваўся ў Слоніме. Тутака ж былі арґанізаваны афіцэрскія курсы. Абмундзіраваньне й рыштунак для беларускіх часткаў палякам далося атрымаць з Францыі, дзе захоўваліся запасы вайсковай маёмасьці, пакінутага амэрыканскім войскам. Ва ўсіх буйных беларускіх гарадах, падкантрольных палякам: Менску, Слуцаке, Бабруйску, Гародні, Баранавічах, Пінску, Лідзе, Берасьце, Беластоку — была абвешчана мабілізацыя, адкрываліся пункты для вербаваньня й запісу самахотнікаў. Але не прайшло й месяца, як польскае камандаваньне пераканалася ў бескарыснасьці ідэі стварэньня беларускага войска: беларусы, а асабліва сяляне, усімі сіламі пярэчылі мабілізацыі, і ў войска атрымалася прыцягнуць толькі 485 чалавек.

    «Зялёнае войска»

    У 1920 годзе чарговая спроба стварэньня войска была прадпрынятая Беларускаю партыяю эсэраў. «Цяпер падышоў час, калі Беларуская рэспубліка ня можа больш існаваць без беларускага войска, якое толькі адно можа зразумець правільныя справы перадавога беларускага народу й несьці ўнутраную й вонкавую ахову Беларускае рэспублікі», — пісала эсэраўская ґазэта «Змаганьне». У адрозьненьне ад чальцоў рады і палякаў, эсэры распачалі крокі па стварэньні «зялёнага» войска на тэрыторыі савецкае Беларусі, менавіта якім мела быць стаць ядром беларускага войска. Арґанізацыяю такіх «зялёных» атрадаў займаўся П. Злоцкі, празь якога беларускія эсэры кантактавалі з Расейскім палітычным камітэтам Б. Савінкава у Варшаве, пазьней рэарґанізаваным у «Народны саюз абароны Радзімы й Волі» і мелым некалькі філіялаў у Беларусі. Але й на гэты раз стварыць нацыянальнае беларускае войска не атрымалася — у канцы 1920 гадоў Зялёнае войска налічвала ня больш за 3 тысячаў чалавек. Дэ-факта гэтыя сілы, як і сілы, фармаваныя пры паляках годам раней, ужо не кантраляваліся ўладамі БНР, як і сама тэрыторыя Беларусі, аднак працэс іх фармаваньня фармальна адбываўся пад іх кантролем.

    Слуцкае паўстаньне

    Thumb
    Сьцяг 1-га Слуцкага палка ў Вільне. 1921 год

    Чацьвёртая рэінкарнацыя беларускага войска прыйшлася на кастрычнік 1920 году. З 15 па 16 кастрычніка у Слуцку, занятым польскімі войскамі, беларусы склікалі зьезд прадстаўнікоў воласьцяў і мястэчкаў. На ім была абрана Слуцкая рада, якая ўзначальваецца эсэрам В. Пракулевічам, і абвешчана Слуцкая рэспубліка. 17 лістапада рада абвясьціла ўсеагульную мабілізацыю з мэтаю стварэньня войска[3]. Узбраеньне і фінансавыя сродкі забясьпечваліся палякамі. Аднак атрымалася сфармаваць толькі 1-ю Слуцкую стралковую брыгаду ў складзе двух палкоў — Слуцкіх мушкецёраў і Гразаўскага, якая налічвала каля 4 тысячаў чалавек. Падчас наступу бальшавікоў з 28 лістапада па 31 сьнежня 1920 году брыгада са зьменным посьпехам аказвала ім супраціў, але ў выніку была змушана адступіць на польскую тэрыторыю. Выключэньнем стаў толькі Беластоцкі батальён пад камандаваньнем Н. Дзямідава, пакінуты ў нэўтральнай зоне для працягу барацьбы ад імя БНР. 29 лістапада батальён з малымі стратамі (4 забітых і 10 параненых) прымусіў уцякаць 40-ы стралковы полк чырвонай арміі й узяў курс на Слуцак з мэтаю злучэньня са стралковаю брыгадаю, якая да таго часу ўжо спыніла барацьбу, накіроўваючыся ў Польшчу. Пазнаўшы пра гэта, Дзямідаў працягваў апэраваць на Мозыршчыне аж да студзеня 1921 году, пакуль таксама ня быў змушаны бегчы на польскую тэрыторыю. Асобны Беластоцкі батальён Н. Дзямідава лічыцца апошняю беларускаю вайсковаю часткаю, якая пакінула Беларусь пад націскам бальшавікоў[4]. Нягледзячы на тое, што рада БНР ня мела да Слуцкага паўстаньня ніякага стаўленьня, сучасныя беларускія гісторыкі лічаць яго эпізодам гісторыі БНР[5][6].

    Войска Булак-Балаховіча

    Thumb
    Станіслаў Булак-Балаховіч

    Асабняком ад астатніх беларускіх часткаў, функцыянаваўшых у Грамадзянскую вайну, трымалася Расейскае народнае добраахвотніцкае войска ґенэрала С. Булак-Балаховіча — найбуйнае вайсковае фармаваньне на службе БНР, па памерах праўзыходнае ўсё астатнія часткі, калі-небудзь падкантрольныя гэтай дзяржаве. На піцы свайго разьвіцьця гэта войска налічвала 25 тысячаў чалавек (9,5 тысячаў багнэтаў і 4,5 тысячаў шабляў пры 67 гарматах), прычым у склад яе, апроч беларусаў, уваходзілі прадстаўнікі самых розных нацыянальнасьцяў: немцы, прыбалты, палякі, расейцы, украінцы. Стаўка ґенэрала знаходзілася пад Туравам. У распараджэньне Беларускае рады Булак-Балаховіч перавёў свае часткі самастойна, але, у сутнасьці, большасьць у іх складалі расейцы, і этнічна беларускім гэта войска не зьяўлялася

    Палкоўнік Лісоўскі, польскі вайсковы пракурор, адклікаўся пра Расейскае народнае добраахвотніцкае войска наступным чынам[7]:

    …Войска Балаховіча ўяўляе сабою банду разбойнікаў. Каб заняць які-небудзь горад, пасылае салдат, тыя рабуюць і забіваюць мірных жыхароў. Пасьля пагромаў прыязджае Балаховіч са сваім штабам, пачынаюцца п’янкі. Балаховіч заахвочвае рабаваньні, інакш жаўнеры адмовіліся б ваяваць… Афіцэр, які ўступаў у войска Балаховіча, аблівае сябе брудам, які ўжо не змыеш

    Сумесна з войскам Булак-Балаховіча дзейнічала значна меншае Беларускае народнае войска (900 чалавек). На Ровенскім кірунку апэравала 3-я Расейскае войска Б. Перамыкіна (16 тысячаў чалавек). Усе гэтыя тры войскі схіляліся да садзейнічаньня таксама войска П. Урангеля, з чым беларускія ўлады не маглі не лічыцца.

    Найболей пасьпяхова «балахаўцы», як ім далі мянушку ў народзе, ваявалі ўвосень 1920 году. У кастрычніку па патрабаваньні Польскага Сойма яны былі змушаны пакінуць тэрыторыю Польшчы й уварваліся ў Беларусь. Папярэдне ўзгадніўшы свае дзеяньні з Савінкавым, Булак-Балаховіч разьлічваў на падтрымку сялянства ды арґанізацыю сялянскіх паўстаньняў на бальшавіцкіх тэрыторыях. 10 лістапада атрады Булак-Балаховіча ўзялі Мазыр, пачаўшы імклівае пасоўваньне на ўсход, аднак на Дняпры іх чакала няўдаласьць: сілы чырвоных, у некалькі разоў праўзыходныя сілы балахаўцаў, здолелі зайсьці ў тыл супэрніка й пачалі адціскаць яго да ўсходу, плянуючы ўзяць у асяродзьдзе. Выратавалі войска Булак-Балаховіча жаўнеры Беластоцкага й Смаленскага палкоў, якія фарсіравалі Прыпяць і своечасова прыйшэлыя ёй на дапамогу. Але агульнае становішча гэта не памяняла: стратэґічная перавага па-ранейшаму заставалася за бальшавікамі, якія імкліва прасоўваюцца на захад, прымушаючы балахаўцав адыходзіць. У канчатковым выніку гэта прывяло да вяртаньня часткаў Расейскага народнага дабраахвотніцкага войска ў Польшчу.

    Пасьля заключэньня Рыскай мірнай дамовы паміж Савецкаю Расеяю й Польшчаю рэшткі гэтых войскаў былі раззброены палякамійі накіраваны ў лягеры для інтэрнаваных. Пасьля, у чэрвені 1921 году, адбылася іх рэарґанізацыя па ініцыятыве Б. Савінкава, на выпадак магчымага працягу ўзброенае барацьбы з бальшавікамі, але ў канцы таго ж году гэтыя часткі канчаткова спынілі сваё існаваньне.

    Форма й знакі адрозьненьня

    Недахоп абмундзіраваньня, а таксама яго шматстатнасьць уплывалі на адсутнасьць характэрнае формы адзежы ў войсках БНР. Так, формаю чыноў 1-й Слуцкае стралковае брыгады быў гарнітур з самаробнага сукна (куртка тыпу фрэнча і штаны-галіфэ), выраблены саматужным спосабам, і заячая шапка-вушанка. Афіцэры насілі старую форму ўзору Расейскае імпэрыі, але на іх галаўных уборах і каўнярах мелася нацыянальная эмблема «Пагоня». Салдаты насілі эмблему толькі на галаўных уборах.

    Па рашэньні БВК у 1919 годзе была ўведзена адмысловая форма адзежы для беларускіх вайсковых часткаў, распрацаваная адмыслова ўтворанаю камісіяю. Аблямоўка на фуражках ангельскага ўзору прызначалася асобнага колеру для кожнага выгляду падразьдзяленьняў: для пяхоты — чорная, для штабістаў — чырвоная, для кавалерыстаў — белая. Адрозьніваліся й колеры аксамітавых аколышкаў: шэрыя — у пяхотнікаў, блакітныя — у кавалерыстаў і чорныя — у штабістаў. На аколышках месцавалася стужачка нацыянальных колераў, у сярэдзіне якое знаходзіўся герб «Пагоня». Герб таксама вышываўся на пагонах.

    Спраектаваны мундзір быў тыпу фрэнча, шэры, з аблямоўкамі, колеры якіх разьмяркоўваліся аналягічна колерам на аблямоўках фуражкаў. У кавалерыі, апроч таго, былі блакітныя каўнер і закаўрашы. Пагоны мелі шэры колер, у тон мундзіру. Знакі адрозьненьня ў афіцэраў разьмяшчаліся не на пагонах, а на рукавах — у выглядзе срэбных палоскаў. Меліся ў іх і срэбныя пятліцы на каўнярах.

    Салдацкі шынэль адрозьніваўся ад афіцэрскага тым, што была аднабортная (афіцэрская мела два барты). Шынялі мелі такі ж колер, як у польскім войску, з аблямоўкамі, як на мундзіры. На каўнярах шынялёў знаходзіліся пятліцы нацыянальных колераў.

    Што характэрна для войска, якое дзейнічала ў пэрыяд Грамадзянскае вайны, а тым больш, інтэрнацыянальнае, войска Булак-Балаховіча ня мела аднастайнага абмундзіраваньня. Адметнаю рысаю «балахоўцаў», як іх звалі ў народзе, былі шапкі-кубанкі з жоўтым верхам.

    Крыніцы

    Літаратура

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.