Remove ads
жанр электроннай танцавальнай музыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэ́хна (па-ангельску: Techno) — стыль электроннай музыкі, які ўзьнік у канцы 1980-х гадоў шляхам зьмешваньня такіх музычных стыляў, як гаўс, сынці-поп, EBM і Detroit Techno.
Тэхна | |
Стылістычнае паходжаньне | электра, фанк, сынці-поп, Hi-NRG, EBM |
---|---|
Паходжаньне | ЗША (Дэтройт), ФРН (Франкфурт) сярэдзіна 1980-х |
Тыповыя інструмэнты | Сынтэзатар, драм-машына, музычная клявіятура, сэмплер |
Роднасныя жанры | |
індастрыял-тэхна, гардстайл, брэйкбіт-гардкор, транс | |
Techno ў Вікісховішчы |
Вытокі раньняй электроннай музыкі бяруць пачатак у творчасьці нямецкіх кампазытараў Оскара Залі і Карлгайнца Штокгаўзэна, якія аб’ядналі клясычныя кампазыцыі з новымі тэхналёгіямі. У 1970-я гады натхнёныя іх творчасьцю ўдзельнікі Kraftwerk сталі заснавальнікамі стылю электра-поп. У 1982 годзе Afrika Bambaataa апрацаваў кампазыцыю Kraftwerk Trans-Europe Express, у выніку чаго зьявіўся ягоны сынгл Planet Rock, які стаў пачаткам стылю Electro Funk, які ў далейшым моцна паўплываў на піянэраў тэхна.
Далейшае разьвіцьцё электронная музыка набыла ў Эўропе дзякуючы італьянцу Джорджыё Мародэру, французу Жану-Мішэлю Жару, нямецкаму гурту Tangerine Dream ды швайцарскаму Yello, а заснаваны ў 1980-м годзе брытанскі гурт Depeche Mode непасрэдна паўплываў на заснавальнікаў Detroit Techno Дэрыка Мэя, Кэвіна Сандэрсана і Хуана Эткінса.
У пачатку 1980-х нямецкі аматар музыкі Андрэас Тамаля (больш вядомы як Talla 2XLC), які працаваў у музычнай краме пад франкфурцкім вакзалам, пачаў сартыраваць кружэлкі з рознымі кірункамі электроннай музыкі пад назвай «тэхна». Франкфурцкія ды-джэі, такія, як Свэн Фэт, сталі арыентавацца на гэтую назву пры падборцы кружэлак для сваёй працы, а калі ў 1984 Тамала адкрыў Technoclub, назва «тэхна» набыла яшчэ большую папулярнасьць. Пад гэтай назвай сталі разумець электрапоп, электра-фанк, індастрыял, EBM і Electro Wave[1], а пазьней — і Detroit Techno, які быў пад моцным уплывам эўрапейскіх накірункаў[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.