музычны жанр From Wikipedia, the free encyclopedia
Гаўс (па-ангельску: house) — кірунак электроннае танцавальнае музыкі (EDM), самая вядомая ў сьвеце танцавальная музыка.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Гаўс | |
Стылістычнае паходжаньне | дыска, соўл |
---|---|
Паходжаньне | ЗША канец 1970-х — пачатак 1980-х |
Тыповыя інструмэнты | Сынтэзатар, драм-машына, музычная клявіятура, сэмплер |
Вытворныя формы | Эўрадэнс, Гаўс новае хвалі, італа-дыска, пост-дыска; Кіслотны, Пляменны, Вакальны, Гэпі, Гімнавы, Балеарзкі, Клясычны, Амэрыканскі цяжкі, Цёмны, Прагрэсіўны, Брытанскі цяжкі, Францускі, Ґэрыдж гаўс; 2-стэп, Хуткасны, Клюбны ґэрыдж |
Роднасныя жанры | |
Электраклэш, Джэй-поп (J-POP), Тэхгаўс, Кіслотны джаз; Глыбокі, Фанкавы, Дыскавы, Лаціна, Гіп-гоп, Даб, Эмбіент, Эпічны трансавы, Лэфт-філд, Гэта гаўс | |
House music ў Вікісховішчы |
З-за вялізнай колькасьці разнавідаў гаўсу нельга вылучыць нейкія агульныя рысы ў ягонай мэлёдыцы. Акцэнт у ёй можа рабіцца на басы (прыклады: глыбокі гаўс, гэрыдж гаўс, прагрэсіўны гаўс, хуткасны ґэрыдж), на струмантавыя партыі (прыклады: лаціна гаўс, глыбокі гаўс, брытанскі цяжкі гаўс), на вакалы (прыклады: вакальны гаўс, брытанскі ґэрыдж) й нават на пэркусію (пляменны гаўс). Адразу колькі кампанэнтаў могуць прысутнічаць й у адное тэме (яскравы прыклад — Alpinestars - Burning Up — у ёй прысутнічаюць адразу й басы, й сынтэтычныя акорды, й вакал, й распрацаваная пэркусія). Трэба, аднак, зазначыць, што мэлядыйны кампанент у гаўсе куды болей мінімальны, чым, напрыклад, у трансе, таму такіх насычаных мэлёдый як у трансе ў гаўсе звычайна пачуць нельга. Большая частка гаўса й у наш час выконваецца на вініле пры зьвядзеньні плытак й з дапамогай вядомых драм-машынаў (Roland TB-707, Roland TB-808, Roland TB-909), таму часта пры праслухоўваньні гаўса можна пачуць рэтра-мэлёдыі дыска, фанка (часам — з характэрным для старых плытак патрэскваньнем). У апошнія гады 20-га стагодзьдзя й пачатку 21-ага стагодзьдзя прадусары зьвярнулі ўвагу на кампутары як інструмэнт для стварэньня музыкі, й таму шмат тэмаў сучаснага гаўсу маюць нейкія свае, унікальныя гукі. Але некаторыя напрамкі маюць сваім крытэрам спэцыфічныя старыя гукі, мэлёдыі (прыклады: фанкавы гаўс, дыскавы гаўс, брытанскі ґэрыдж), й таму выканаўцы й прадусары працягваюць граць іх на вініле, хаця зараз гэтае зьвядзеньне плытак ізноў-жа нядрэнна імітуецца з дапамогай кампутара.
Большая частка напрамкаў гаўсу мае прамы рытм з хуткасьцю ў прыблізна 110—130 грукаў за хвіліну. Згодна адной з вэрсіяў, ён быў пазычаны з дыска. Ролю рабочых бубнаў адыгрываюць дыскавыя плескачы, альбо, радзей, snares-сэмплы, якія часта скарачаюцца да даўжыні басовых бубнаў (Kicks). Таксама, рытм суправаджаюць hi-hat-сэмплы. Рытм можа спыняцца, а перад ягоным аднаўленьнем можа выкарыстоўвацца хуткая (у 1,5—2 разы хутчэйшая за сам рытм) лінія рабочых бубнаў, часам на яе накладаюцца сэмплы цымбалаў (Crash drums). Такая лінія выкарыстоўваецца таксама пры пераходзе ад аднае мэлёдыі да другое.
У прагрэсіўных брэйкс, якія ў большасьці выпадкаў ёсьць прагрэсіўным гаўсам са зламаным рытмам выкарыстоўваюцца рытмавыя лініі кірункаў брэйкз; рытмавыя лініі брытанскага ґэрыджу ламаюцца шляхам запаволеньня або паскарэньня лініі басовых бубнаў адносна лініі рабочых бубнаў.
Гаўс мае, бадай, найвялікшую колькасьць разнавідаў, якія ствараюцца шляхам скрыжаваньня рытмавае лініі гаўсу зь любымі існуючымі мэлядычнымі разнавідамі музыкі. Часам, пасьля скрыжаваньня толькі з адным разнавідам утвараюцца не адзін, а два й болей разнавідаў (прыклады: лэфт-філд гаўс, глыбокі гаўс, кіслотны джаз ёсьць вынікам скрыжаваньня рытму гаўсу й джазу)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.